Вы тут

Выпушчана паштовая марка «Жаўрук-смяцюх»


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 22 сакавіка выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «Жаўрук-смяцюх» з серыі «Птушка года».


Усяго ў краіне сустракаецца чатыры віды жаўранкаў: палявы, лясны, рагаты (што прылятае сюды на зіму з поўначы) і чубаты (смяцюх). Апошні — птушка аседлая, на поўдзень не адлятае, мае моцную дзюбу, якой здабывае харч з лёду, у моцныя маразы начуе ў снезе. У Еўропе за апошнія 30 гадоў іх колькасць скарацілася на 95%. У Беларусі від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Марка друкавалася з эмблемамі сусветнай асацыяцыі прыродаахоўных арганізацый па ахове птушак і беларускай грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Загаловак у газеце: Птушка года — жаўрук...

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.