Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Раством Хрыстовым


Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Раством Хрыстовым.

Гэта светлае свята дорыць нам радасць, напаўняе сэрца любоўю да бліжняга, імкненнем зрабіць свет лепшым. Яно ўвасабляе традыцыі праваслаўя і служыць сімвалам надзеі і яднання людзей у імя перамогі міласэрнасці, чалавекалюбства і дабра. У наш няпросты час менавіта гэтыя каштоўнасці з'яўляюцца асновай мірнага, стваральнага жыцця, неабходнага для дабрабыту і росквіту краіны.

Няхай святочны настрой калядных дзён стане невычэрпнай крыніцай духоўных сіл для працы, творчасці і стасункаў з блізкімі. Будзем імкнуцца да згоды і ўзаемаразумення, шукаць тое, што аб'ядноўвае нас, і разам працаваць на карысць роднай Беларусі.

Жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму і здзяйснення запаветных жаданняў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Загаловак у газеце: Сімвал надзеі і яднання

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.