Вы тут

Лукашэнка ў Каляды прыехаў у храм Святога прарока Іаана Прадцечы пад Мінскам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў светлае свята Раства Хрыстова прыехаў у храм Святога прарока Іаана Прадцечы, які размешчаны ў аграгарадку Шаршуны Мінскага раёна, паведамляе БелТА.


Кіраўнік дзяржавы прысутнічае на Калядным богаслужэнні. Ён запаліць свечку, паразмаўляе з прадстаўнікамі духавенства і прыхаджанамі.

Трэба адзначыць, што ў кастрычніку 2020 года Аляксандр Лукашэнка ўжо наведваў гэты храм адразу пасля яго адкрыцця і асвячэння. Дадзеная царква ўяўляе сабой будынак з двума купаламі, выкананы ў візантыйскім стылі. Адначасова ў ім могуць знаходзіцца каля 150 вернікаў. Будаўніцтва храма пачалося ў сярэдзіне 2018 года, скончана ў другой палове 2020-га.

«Вельмі хачу, каб гэтае месца было не проста святым, а было ўшанаваным, каб вы пастаянна тут бывалі», — сказаў тады прыхаджанам Аляксандр Лукашэнка.

Ён расказаў, што ў свой час асабіста зацвярджаў праект новага храма. «Мы хацелі менавіта тут, на ўзвышшы, свабодным месцы, пабудаваць гэты храм і дом для таго чалавека, які будзе тут працаваць, — адзначыў Прэзідэнт у кастрычніку 2020 года. — За апошнюю чвэрць стагоддзя ў краіне пабудавана больш за паўтары тысячы такіх культавых будынкаў. Нас не будзе, а нашы нашчадкі будуць успамінаць, што мы зрабілі такія добрыя справы ў імя нашых дзяцей і нашых унукаў».

У віншаванні праваслаўным хрысціянам Беларусі кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што светлае свята Раства дорыць вернікам надзею на духоўнае выратаванне, вучыць бязмежнай любові і ахвярнасці ў імя бліжняга.

«Хрысціянскія спачуванне і клопат, прастата і добразычлівасць даўно сталі культурным набыткам беларускага народа. Мы адкрываем сэрца тым, хто прыходзіць з мірам, і самі гатовы дзяліцца з хлебам і прытулкам, які мае ў гэтым патрэбу», — гаворыцца ў віншаванні. 

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.