Вы тут

Працягваецца праверка зроку ў дзяцей сельскай мясцовасці


Сродкі на рэалізацыю праекта «Я бачу!» будуць сабраныя падчас чарговай дабрачыннай ініцыятывы кампаніі velcom «Рабіць дабро так проста», якая працягнецца з 19 па 31 снежня. З кожнага прададзенага смартфона або планшэта velcom пералічыць 5 рублёў Беларускаму дзіцячаму фонду для арганізацыі работы мабільнай брыгады афтальмолагаў. На кошце прылад гэта ніяк не адаб'ецца — мабільны аператар будзе ажыццяўляць узносы са свайго прыбытку. На працягу наступнага года ўрачы будуць абследаваць дзяцей у сельскіх раёнах Гомельскай вобласці.


«Я бачу!» закліканы зрабіць афтальмалагічную дапамогу больш даступнай для сельскіх школьнікаў. Праект з задавальненнем падтрымаў 11-разовы параалімпійскі чэмпіён Ігар Бокій, які выступае сярод атлетаў з парушэннямі зроку. Гомельская вобласць стане другім рэгіёнам, у якім афтальмолагі агледзяць сельскіх дзяцей. Сёлета ўрачы абследавалі звыш 10 тысяч вясковых дзяцей на Магілёўшчыне. Вынікі аказаліся трывожнымі: дрэнна бачыць кожны чацвёрты, прычым маштаб праблемы залежыць ад раёна — калі ў адным зрок зніжаны дзесьці ў 15 працэнтаў абследаваных, то ў другім — ажно ў паловы.

Унесці свой уклад у павышэнне якасці афтальмалагічнай дапамогі дзецям, стаць удзельнікам дабрачыннай акцыі можа кожны. Сабраныя сродкі павінны пакрыць расходы, звязаныя з работай выязной брыгады дзіцячых афтальмолагаў. Для гэтага патрабуецца аўтобус са спецыяльным абсталяваннем, у тым ліку рэфрактометрам.

Праект ужо даказаў сваю значнасць. Відавочна, што ў сельскай мясцовасці далёка не ў кожнай сям'і ёсць магчымасць паказаць дзіця афтальмолагу двойчы ў год, як належыць. Бацькі, між тым, нават не заўважаюць, што ў дзіцяці зніжаецца зрок, або па нейкіх прычынах не могуць адвезці яго на агляд у раённы ці абласны цэнтр, што можа прывесці да незваротных наступстваў. Вось і Ігар Бокій кажа, што на сваім вопыце пераканаўся, наколькі важная своечасовая меддапамога: «Своечасовы паход да ўрача, напэўна, папярэдзіў бы мае праблемы са зрокам».

— Мабільная брыгада аглядае дзяцей не выбарачна, а ўсіх адразу — у школах або грамадскіх месцах, — тлумачыць дырэктар Беларускага дзіцячага фонду Аляксандр ТРУХАН. — Хацелася б ахапіць наогул усіх сельскіх дзяцей па краіне, што цалкам магчыма пры пэўнай падтрымцы.

Дзякуючы новай ініцыятыве БДФ мабільная брыгада збірае статыстычную інфармацыю, якая можа выкарыстоўвацца для больш эфектыўнай прафілактыкі захворванняў зроку ў дзяцей. Тыя, у каго былі выяўлены праблемы, адпраўляліся ўрачамі мабільнай брыгады на лячэнне або паглыбленую дыягностыку ў медустановы.

Палова дзяцей са зніжанай вастрынёй зроку мае патрэбу ў акулярах, якія ім і былі выпісаны, паведаміла каардынатар праекта «Я бачу!», урач-афтальмолаг Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Марыя МАЛАШКА. 38 дзяцей атрымалі хірургічную дапамогу ў межах абласной бальніцы. Галоўным чынам, па прычыне касавокасці і блізарукасці высокай ступені.

Напрыканцы 2015 года ў каляднай акцыі «Рабіць дабро так проста» ўзялі ўдзел каля 36 тысяч чалавек. На сабраныя ў выніку звыш 1,8 млрд рублёў удалося рэалізаваць першы этап праекта «Я бачу!».

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дзеці дрэнна бачаць, а бацькі... не заўважаюць

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.