Вы тут

Завяршыліся святочныя мерапрыемствы да 125-годдзя класіка


Фотарэпартаж з адкрыцця адноўленай экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.


Яркай падзеяй дня стала адкрыццё адноўленай экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і выстаўкі, прысвечанай гадам навучання паэта ў Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі ў Яраслаўлі.

Падчас адкрыцця экспазіцыі Літаратурнага музея паэта першы намеснік міністра культуры Ірына ДРЫГА зазначае: “Юбілей Максіма Багдановіча – наша агульнае свята, але асабліва значны гэты дзень для тых, хто шмат гадоў вывучае, даследуе яго спадчыну, ствараў і зберагае фонды музея паэта. Усе мы – яго нашчадкі. Таму і адкрыццё абноўленай экспазіцыі музея паэта – вялікі падарунак усім у дзень яго 125-годдзя. Гэта наш сучасны погляд, тут гістарычныя рэчы спалучаюцца з новымі музейнымі тэхналогіямі. Але самае галоўнае ў музеі – людзі, якія тут працуюць. Яны вельмі годныя, адукаваныя, шмат ведаюць і аддана працуюць дзеля захавання і папулярызацыі спадчыны Максіма”.

Аўтар мастацкай канцэпцыі першай экспазіцыі музея М. Багдановіча Эдуард АГУНОВІЧ кажа: “Сёння мы бачым еднасць усіх – дзяржаўных службоўцаў, народа. Яднае імя Максіма. Калі пачуў, як свяшчэннік чытае верш Багдановіча, нават дыхаць не мог ад эмацыйнага ўзрушэння”.

У адноўленай экспазіцыі Літаратурнага музея паэта сёння прайшлі першыя экскурсіі. Ганаровых гасцей знаёміць з музеем яго загадчыца Марына ЗАПАРТЫКА.

З выстаўкай знаёміцца доктар філалагічных навук, прафесар БДУ Вячаслаў РАГОЙША.

Падчас адкрыцця экспазіцыі музея Паэта сустрэліся дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна ЗАПАРТЫКА, вядучы навуковы супрацоўнік музея М. Багдановіча Ірына МЫШКАВЕЦ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мікола ТРУС, галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ.

У ролі гімназістаў сябе спрабуюць пісьменнік-гісторык Анатоль БУТЭВІЧ і дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена ЛЯШКОВІЧ.

Яркім фіналам свята стаў памятны мітынг "Паклонімся Максіму", што прайшоў каля помніка паэту ў сталіцы. Тут, пад позіркам самога творцы прадстаўнікі міністэрстваў культуры, адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, вядомыя пісьменнікі, тэлевядучыя, дырэктары музеяў чыталі свае любімыя вершы Багдановіча. Чытае вядучы рэдактар вядавецтва “Мастацкая літаратура”, паэт Дзмітрый ПЯТРОВІЧ.

Адметна, што каля помніка з'явіўся кошык яркіх кветак ад Прэзідэнта краіны. Іх усклаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар БУЗОЎСКІ.

Сімвалам павагі і падзякі Максіму за вялікі талент сталі чырвоныя гваздзікі і лампады са свечкамі ад усіх удзельнікаў мітынгу.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesialuha@zviazda.by

Фота Кастуся ДРОБАВА

Загаловак у газеце: Усіх аб’яднаў Максім

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.