Вы тут

Парламентарыі працягнуць актыўна супрацоўнічаць з бізнес-супольнасцю


Беларускія парламентарыі працягнуць актыўна супрацоўнічаць з бізнес-супольнасцю для далейшага паляпшэння падатковага заканадаўства і спрашчэння падатковай сістэмы. Аб гэтым учора заявіла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскай арганізацыі «Асацыяцыя падаткаплацельшчыкаў Украіны». Такім чынам дэпутаты пашыраюць геаграфію супрацоўніцтва з дзелавымі супольнасцямі. Бакі абмеркавалі пытанні ўдасканалення падатковага і бюджэтнага заканадаўства, узаемадзеяння з экспертамі ў заканадаўчым працэсе.


Людміла Дабрыніна адзначыла, што парламентарыі канструктыўна працуюць у гэтым напрамку з Рэспубліканскай канфедэрацыяй прадпрымальніцтва, якая рэгулярна запрашае іх на разгляд Нацыянальнай платформы бізнесу. Дэпутаты ў сваю чаргу ўважліва вывучаюць прапановы бізнес-супольнасці, у тым ліку прадпрымальнікаў на тэрыторыі іх выбарчых акруг. У прыватнасці, яна падкрэсліла, што ў нашай краіне сёння дзейнічае сапраўды стабільнае падатковае заканадаўства, гэта асабліва важна для бізнесу. Паводле слоў Людмілы Дабрынінай, перад парламентарыямі сёння стаіць задача і надалей захоўваць гэтую стабільнасць, не павялічваць падатковую нагрузку на эканоміку, а займацца далейшым спрашчэннем падатковага адміністравання. Спікер заўважыла, што доля прыватнага бізнесу ў эканоміцы Беларусі цяпер складае каля 30%. Але нам ёсць куды расці, бо ў еўрапейскіх краінах гэта доля дасягае 50% і нават 70%. Яна таксама паведаміла, што ў сярэдзіне снежня Палата прадстаўнікоў будзе разглядаць законапраект аб інвестыцыйных фондах, што паспрыяе развіццю прыватнай ініцыятывы.

Акрамя таго, дэпутат звярнула ўвагу, што сёлета ўдалося дасягнуць пэўнай устойлівасці і ў грашова-крэдытнай палітыцы, калі стаўка рэфінансавання Нацбанка зніжалася некалькі разоў. У сваю чаргу гэта дазволіла павялічыць даступнасць крэдытаў для малога і сярэдняга бізнесу, чым прадпрымальнікі не прамінулі скарыстацца. Людміла Дабрыніна выказала ўпэўненасць, што калі такая дынаміка захаваецца, то значныя зрухі будуць дасягнуты і ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Дыялог з бізнесам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.