Вы тут

Старшакласнікам распавядаюць пра ахову прыроды дзяржінспектары


З мэтай папулярызацыі экалагічных ведаў работнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пастаянна працуюць са школьнікамі і студэнтамі.


На базе Лідскай і Светлагорскай міжраённых інспекцый былі арганізаваны экскурсіі адпаведна для старшакласнікаў гімназіі №1 і сярэдняй школы №8. У госці да мазырскіх дзяржінспектараў прыйшлі студэнты мясцовага педуніверсітэта. А супрацоўнікі Мікашэвіцкай міжрайінспекцыі самі наведалі гарадскую школу №2.

Дзяржінспектары пазнаёмілі хлопцаў і дзяўчат з асаблівасцямі сваёй службы: прадэманстравалі тэхніку (аўтамабілі, катары, квадрацыклы) і спецсродкі, якія дапамагаюць у рабоце (цеплавізары, біноклі і інш.). Расказалі аб адказнасці за браканьерства і патлумачылі, чаму ў Беларусі нельга лавіць рыбу сеткамі, калі і як можна здабываць ракаў, якія правілы трэба захоўваць, адпраўляючыся ў лес на адпачынак, па ягады і грыбы, праінфармавалі аб адказнасці за распальванне вогнішчаў у не прызначаных для таго месцах. Больш за іншае школьнікаў і студэнтаў здзівіў той факт, што дарослыя таксама здаюць экзамены, напрыклад, для таго, каб стаць паляўнічымі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пра ахову прыроды дбаць з маладосці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.