Вы тут

Журавінавы фэст праходзіць у сталічным Батанічным садзе


Адбываецца гэта кожны кастрычнік. Фэст прымеркаваны да пачатку збору журавін на эксперыментальнай вытворчасці, якая знаходзіцца ў Ганцавіцкім раёне і спецыялізуецца на вырошчванні журавін і іншых балотных ягад.


Сёлета батанікі прывезлі на фэст тры тоны буйнаплодных журавін і прадавалі ўсім жадаючым. Цана за адзін кілаграм складала тры рублі і дзевятнаццаць капеек, што значна меней, чым у супермаркетах і на кірмашах.

Падчас фэсту гаспадары Батанічнага саду частавалі гасцей зёлкавай вітаміннай гарбатай, праводзіліся выстаўкі малюнкаў і фларыстыкі, для дзяцей і дарослых выступаў ансамбль народнай песні “Славянскі настрой” з пасёлка Ратамка.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.