Вы тут

Пабачыў свет нумар часопіса «Дунья эдэбіяты» з «беларускім выпускам»


У Ашгабаце пабачыў свет нумар часопіса «Дунья эдэбіяты» («Сусветная літаратура») з «беларускім выпускам».


Пад адной вокладкай знайшлося месца творам некалькіх пісьменнікаў Беларусі ў перакладзе на туркменскую мову. Расказвае супрацоўнік часопіса вядомы перакладчык і празаік Максат Бяшымаў:

— У нашым маладым выданні — часопіс, згодна з Указам прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава, выходзіць крыху болей за пяць гадоў — і раней змяшчаліся творы беларускіх пісьменнікаў: апавяданне народнага песняра Якуба Коласа, вершы Максіма Танка, гутарка пра сучасны стан беларуска-туркменскіх літаратурных сувязяў. А таксама — верш Махтумкулі ў перакладзе на беларускую мову Уладзіміра Караткевіча. У часопісе, які пабачыў свет у кастрычніку, мы надрукавалі аповесць Алега Ждана «Прынцэса», апавяданні Алены Мальчэўскай, Алены Стэльмах, Людмілы Рублеўскай, вершы Максіма Багдановіча, Міколы Мятліцкага, Таццяны Сівец, Марыі Кобец, Генадзя Аўласенкі, Адама Шостака. Выпуск адкрываецца артыкулам пра сённяшні стан беларускага літаратурнага працэсу. Змешчана і рэцэнзія на кнігу «Літаратурнае пабрацімства: Беларусь — Туркменістан», якая выйшла ў Беларусі. Выдатна, што ўзровень нашых стасункаў дазваляе нават пісаць пра іх кнігі. Ведаю, што такога выдання пакуль няма ў Туркменістане. Мо, гэты факт стане прыкладам для даследчыцкай работы нашых літаратуразнаўцаў.

У Беларусі ў апошнія гады пабачылі свет кнігі туркменскіх дзіцячых пісьменнікаў Агагельды Аланазарава, Касыма Нурбадава. Толькі што — пры падтрымцы Пасольства Туркменістана ў Беларусі — выйшаў «туркменскі нумар» часопіса «Бярозка» з творамі Махтумкулі, Каюма Тангрыкуліева, Курбаназара Эзізава, Касыма Нурбадава.

Сяргей Шычко

Загаловак у газеце: Каракумскі край: знаёмства з Беларуссю

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.