Вы тут

Студэнты з Туркменістана прыязджаюць у Мінск дзеля якаснай адукацыі


Такое меркаванне выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Назаркулы ШАКУЛЫЕЎ. «Беларусь — дружалюбная нам дзяржава. Тут рыхтуюць спецыялістаў на высокім узроўні, таму нашы студэнты імкнуцца вучыцца ў Беларусі», — адзначыў дыпламат.


Цяпер у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь навучаюцца 18 студэнтаў з гэтай краіны. Там прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю незалежнасці Туркменістана, якое будзе адзначацца ў канцы кастрычніка. Рэктар ВНУ Марат ЖЫЛІНСКІ павіншаваў туркменскі бок з надыходзячым святам. «Незалежнасць і нацыянальнае адзінства стварылі спрыяльныя ўмовы для развіцця палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця. Далі туркменскаму народу магчымасць праявіць лепшыя рысы нацыянальнага характару», — адзначыў кіраўнік Акадэміі кіравання.

Гэты год па ініцыятыве Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава праходзіць пад дэвізам «Год шанавання спадчыны, пераўтварэння Айчыны». Старажытная туркменская зямля вядома ва ўсім свеце дзякуючы сваім культурным і гістарычным помнікам. Гэта пацвярджае і аб'яўленне горада Дашагуз культурнай сталіцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2016 годзе.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Па веды — да нас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.