Вы тут

Невядомы параніў некалькіх чалавек ля гандлёвага цэнтра ў Х'юстане


Невядомы ў панядзелак адкрыў агонь па людзях побач з гандлёвым цэнтрам у амерыканскім горадзе Х'юстан, штат Тэхас.


Фота: houstonwishesh.com

У выніку інцыдэнту атрымалі раненні ад пяці да сямі чалавек. Паводле неафіцыйных дадзеных, стан аднаго з пацярпелых ацэньваецца як крытычны.

Мясцовыя СМІ сцвярджаюць, што нападнік быў паранены паліцэйскімі падчас затрыманьня. Звестак аб яго асобы і матывах нападу пакуль няма. Месца здарэння ўсё яшчэ ачэплена.

Інфармацыі пра інцыдэнт пакуль мала. Вядома толькі, што падазраваны прыехаў на машыне, і некаторыя пацярпелыя таксама атрымалі раненні, знаходзячыся за рулём. Машыну затрыманага на ўсялякі выпадак абследуюць сапёры.

Масавыя расстрэлы мірных грамадзян адбываюцца ў ЗША рэгулярна. На гэтым фоне прэзідэнт ЗША Барак Абама выступіў за некаторае ўзмацненне жорсткасці правілаў абароту агнястрэльнай зброі ў краіне.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.