Вы тут

Нацбанк выпускае ў абарачэнне манеты «Свет вачыма дзяцей. 2016»


На гэтым тыдні Нацыянальны банк Беларусі выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Свет вачыма дзяцей. 2016».


Даволі арыгінальныя манеты гэтай серыі маюць зусім невялікі тыраж. Напрыклад, сярэбраная — наміналам 20 рублёў, масай 33,62 грама, дыяметрам 38,61 мм і пробай сплаву 925, выпушчана накладам у 500 штук. Медна-нікелевая манета мае намінал 1 рубель, масу 15,50 грама, дыяметр 33,00 мм і тыраж 2000 штук.

Манеты маюць форму круга, дзе па аверсе ў цэнтры яго — кампазіцыя з дзіцячых малюнкаў. Па рэверсе — выява хлопчыка і дзяўчынкі з драўлянымі птушкамі ў руках; уверсе па крузе надпіс: «свет вачыма дзяцей»; унізе па крузе — стылізаваная арнаментальная паласа.

У прэс-службе Нацбанка нам удакладнілі, што ў дызайне манеты выкарыстаны кампазіцыі з малюнкаў дзяцей узроставай катэгорыі да 6 гадоў, якія сталі пераможцамі адкрытага конкурсу дзіцячага малюнка «Дзеці малююць манеты», што быў праведзены Нацыянальным банкам у межах Дня адчыненых дзвярэй — 2014.

Сяргей КУРКАЧ

kurkach@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дзеткі і манеткі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.