Вы тут

Сталіца збярэ каля чатырох тысяч байкераў з розных куткоў свету


24 верасня ў Мінску пройдзе гарадское свята - закрыццё мотасезона-2016 "H.O.G. Rally Minsk". У ім возьмуць удзел матацыклісты з Беларусі, Расіі, краін Балтыі, краін Заходняй Еўропы.


Калона байкераў у суправаджэнні спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы "Страла” УДАІ МУС РБ праедзе ад Кургана Славы да Палаца спорту. Тысячы гледачоў змогуць назіраць гэты мотапарад анлайн на велізарным экране і ў інтэрнэце.

Для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства падрыхтавана шырокая праграма. Фантастычныя трукі на матацыклах ад лепшых стантрайдэраў Harley-Davidson, 10 легендарных матацыклаў, пракаціцца на якіх змогуць усе ахвотныя, якія маюць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “А”. Для удзельнікаў свята разгорнецца інтэрактыўная пляцоўка дзіцячай бяспекі з выступленнем юных інспектараў дарожнага руху, конкурсамі і падарункамі. Дзеці змогуць паспаборнічаць ва ўменні вадзіць ровар, катацца на роліках і нават здаць экзамен на веданне Правіл дарожнага руху.

Упершыню беларускія і расійскія інспектары ДАІ пакажуць сумеснае выступленне на матацыклах. Прадугледжана каля 20 зон актыўнасці з конкурсамі і шчодрымі падарункамі, дзе кожны знойдзе занятак па інтарэсах. З'ехаць з мерапрыемства можна будзе прама на матацыкле. Ва ўсіх ахвотных Дзяржаўтаінспекцыя прыме практычны экзамен на катэгорыю "А". У праграме таксама будуць выступленні зорак айчыннай і замежнай эстрады, сярод якіх Дзядзька Ваня, "Дразды", "Тяни-Толкай". Хэдлайнер мерапрыемства -- Дыяна Арбеніна з групай “Начныя снайперы” і латвійскі рок-гурт "Brainstorm". Падарункам ад арганізатараў будзе святочны салют.

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, УДАІ МУС Беларусі і скіравана на ўмацаванне сяброўскіх адносінаў паміж еўрапейскімі краінамі і развіццё турызму ў Беларусі.

Даведка. Сёння ў краіне зарэгістравана больш за 400 тысяч адзінак мотатранспарту. У сталіцы сканцэнтравана амаль 13 тысяч ад гэтай колькасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.