Вы тут

Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацняе кантроль за кіроўцамі мотатранспарту


Рэйды па выяўленні парушэнняў Правілаў дарожнага руху інспектары сталіцы будуць праводзіць як у дзённы, так і начны час сутак.


Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што кіраваць матацыклам неабходна ў моташлеме. Апроч таго, абавязкова шлем павінен быць і на пасажыры. Для прыцягнення да сябе ўвагі на дарозе байкерам рэкамендуецца рухацца з пастаянна ўключаным бліжнім святлом фар. Таксама ўладальнікам мотатэхнікі неабходна паклапаціцца аб своечасовай рэгістрацыі транспартных сродкаў і праходжанні тэхагляду.

Даведка. За восем месяцаў на тэрыторыі Мінска зарэгістравана зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі на 23,5 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Колькасць траўмаваных у ДТЗ грамадзян зменшылася на 22,2 працэнта, колькасць загінулых павялічылася на 37,5 працэнта. Колькасць аварый, учыненых па віне кіроўцаў нападпітку, зменшылася на 57,9 працэнта.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Найпершая ўвага на дарогах — байкерам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.