Вы тут

Гісторыя часопіса - кароткімі штрыхамі


«Маладосць» — штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, выдаецца на беларускай мове ў Мінску з красавіка 1953 года.

Галоўныя рэдактары

Аляксей Кулакоўскі (1953 — 1958)
Пімен Панчанка (1958 — 1966)
Алесь Асіпенка (1966 — 1972)
Генадзь Бураўкін (1972 — 1978)
Васіль Зуёнак (1978 — 1982)
Анатоль Грачанікаў (1982 — 1991)
Генрых Далідовіч (1991 — 2002)
Раіса Баравікова (2002 — 2011)
Таццяна Сівец (у 2011-м)
Святлана Дзянісава (з 2012-га).

У «Маладосці» друкаваліся

Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Янка Маўр, Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Максім Лужанін, Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Васіль Вітка…

Тут працавалі

Янка Брыль, Уладзімір Дамашэвіч, Янка Сіпакоў, Леанід Дайнека, Вячаслаў Адамчык, Мікола Гіль, Міхась Стральцоў, Мікола Аўрамчык, Алесь Жук, Казімір Камейша, Уладзімір Саламаха, Віктар Гардзей, Алесь Бадак, Раіса Баравікова…

У выданні публікуюцца

…раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, вершы, публіцыстычныя, крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, пераклады. З такімі традыцыйнымі рубрыкамі, як «Проза» і «Паэзія», суіснуюць рубрыкі «Упершыню ў «Маладосці», дзе дэбютуюць маладыя паэты і празаікі, і «Вяртанне» — публікацыі класікаў, знойдзеныя праз цяжкую працу або шчаслівы выпадак.

Гульня ў слова

«Маладосць» – пляцоўка для творчасці маладых? Ці не толькі? Не толькі пляцоўка для творчасці і не толькі для творчасці маладых! Гэта спроба пагуляць з самім словам «маладосць», і тое, наколькі ўдалай будзе гэта спроба, залежыць ад таго, што маюць на ўвазе, вымаўляючы «маладосць», не толькі супрацоўнікі рэдакцыі часопіса, але і яго аўтары – сённяшнія і заўтрашнія.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.