Вы тут

Спорт стане асноўнай тэмай маладзёжнага форуму-лагера пад Брэстам


Здароўе і спорт стануць асноўнай тэмай "Адкрытага дыялогу" маладзёжнага форуму-лагера пад Брэстам.


Фота: БЕЛТА

Абласны "Адкрыты дыялог" на тэму "Моладзь выбірае здароўе" пройдзе 20 жніўня ў рамках Брэсцкага абласнога маладзёжнага форуму-лагера ў Жабінкаўскім раёне ва ўрочышчы "Залуззе".

На дыскусійнай пляцоўцы размова пойдзе аб фізічнай культуры і спорце вышэйшых дасягненняў, ролі моладзі ў фарміраванні здаровай нацыі. Удзельнікі "Адкрытага дыялогу" не абыдуць увагай выступленні беларускіх атлетаў на Алімпіядзе, пытанні перспектыў развіцця маладзёжнага і дзіцяча-юнацкага спорту і турызму.

Абласны моладзёжны форум-лагер "Прыбужжа-2016! Культурны фэст" пройдзе 19-21 жніўня ў адным з найпрыгажэйшых месцаў Жабінкаўскага раёна — урочышча "Залуззе". У палатачным лагеры на беразе ракі Мухавец збяруцца актывісты БРСМ, прадстаўнікі працоўнай моладзі з усіх раёнаў вобласці. Усяго заяўлена 18 каманд і больш за 250 удзельнікаў.

Праграма моладзёжнага злёту акрамя адукацыйнага ўключае культурны і спартыўны блокі. Моладзь чакаюць розныя спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы, забаўляльная праграма.

Адкрыты маладзёжны форум-лагер адбудзецца ў другі раз. Яго арганізатарамі выступаюць абласны камітэт ГА "БРСМ", галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама ўпраўленне спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.