Вы тут

Юрый Шаўцоў: для Еўропы ўніверсальная формула выбараў нерэальная


Такое меркаванне выказаў палітолаг Юрый Шаўцоў, каменціруючы дзейнасць БДІПЧ АБСЕ па паляпшэнні нацыянальных выбарчых заканадаўстваў.


ФОТА: strana.lenta.ru

Цяжкасці ў выкананні гэтай задачы, акрамя адрозненняў у электаральных, рэлігійных традыцыях, ментальнасці народаў, надае складаная абстаноўка ў Еўропе. "Амаль ва ўсіх краінах цяпер у трэндзе еўраскептыкі і ў бліжэйшы час трэба чакаць узмацнення гэтай тэндэнцыі, - лічыць Юрый Шаўцоў. - Хутка павінны адбыцца выбары ў Германіі і Францыі і напэўна ў гэтых краінах да ўлады прыйдуць еўраскептычна настроеныя правыя палітыкі". Праблем, у тым ліку фінансавых, дадасць і чаканы выхад з ЕС Вялікабрытаніі, лічыць эксперт. 

Гаворачы аб цяперашніх парламенцкіх выбарах у Беларусі, эксперт адзначыў добразычлівы фон, які прысутнічае ў адносінах паміж беларускімі ўладамі і міжнароднымі арганізацыямі па назіранні за выбарамі.

Такую атмасферу, прадоўжыў палітолаг, важна захаваць: выбары пройдуць, наглядальнікі выкажуць сваё меркаванне, беларускія ўлады ўважліва яго вывучаць.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.