Вы тут

БЧ пачала продаж білетаў у краіны Еўропы праз інтэрнэт


Беларуская чыгунка пачала продаж білетаў у краіны Еўропы праз інтэрнэт, паведамілі ў прэс-службе магістралі. Зроблена гэта для павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў і развіцця электронных продажаў праязных дакументаў у міжнародных зносінах.


Зараз купіць білет анлайн можна ў такія краіны, як Польшча, Германія, Балгарыя, Францыя, Чэхія, Венгрыя. Афармленне электронных праязных дакументаў на першым этапе ўкаранення новай тэхналогіі адбываецца без электроннай рэгістрацыі. Для здзяйснення паездкі праязныя дакументы, аплачаныя праз інтэрнэт, неабходна ў абавязковым парадку аформіць у спецыялізаваных пунктах афармлення праезду ў міжнародных зносінах Беларускай чыгункі. Таксама магчыма вяртанне на сайце электронных праязных дакументаў, аплачаных з дапамогай банкаўскіх карт праз сістэму плацяжоў АSSІST і «Інтэрнэт-банкінг» Беларусбанка. Вяртанне ў касах адбываецца ў спецыялізаваных пунктах продажу. У найбліжэйшай перспектыве Беларуская чыгунка плануе паэтапнае ўкараненне электроннай рэгістрацыі пасажыраў на цягнікі міжнародных ліній, уключаючы і бесперасадачныя вагоны, што курсіруюць з імі, у зносінах з краінамі Еўропы, а гэта дазволіць выключыць абавязковае афармленне праязных дакументаў у касах.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Білет на цягнік у Еўропу — праз інтэрнэт

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.