Вы тут

«Зялёны калідор» для законапаслухмяных перавозчыкаў


Як скараціць час знаходжання вялікагрузных аўтамабіляў ў памежным пункце пропуску? Гэтую праблему старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый СЯНЬКО абмеркаваў са сваім калегам, генеральным дырэктарам мытнага дэпартамента пры Міністэрстве фінансаў Літвы Арунасам Адаменасам на сустрэчы ў аўтадарожным пункце пропуску «Прывалка».


Адпаведны праект будзе апрабаваны ў пункце пропуску «Лоша — Шумскас» (з удзелам упаўнаважаных эканамічных аператараў з бездакорнай рэпутацыяй), а затым ён можа распаўсюдзіцца і на іншыя пагранпераходы, прычым не толькі на літоўскім напрамку. Мяркуецца, што транспартныя сродкі будуць перасякаць пункт пропуску па «зялёным калідоры», праходзячы толькі пагранічны кантроль. А ўсе працэдуры мытнага кантролю будуць ажыццяўляцца за яго межамі. Кожны з бакоў вызначыць для сябе ўнутраны пункт мытнага афармлення непадалёку ад граніцы.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.