Вы тут

Польшча ўвяла кантроль на межах


Польскія ўлады ў мэтах бяспекі часова ўвялі кантроль на межах у сувязі з маючым адбыцца самітам НАТА, які пройдзе ў сталіцы краіны 8-9 ліпеня, і сусветнымі днямі моладзі 26-31 ліпеня ў Кракаве, паведамляюць інфармагенцтвы.


Кантроль уведзены на межах з краінамі ЕС — Чэхіяй, Германіяй, Славакіяй, Літвой. Таксама прыпынена дзеянне нормаў мясцовага прыгранічнага руху з Калінінградскай вобласцю і ўкраінскімі прыгранічнымі тэрыторыямі. Гэтыя меры будуць ажыццяўляцца на працягу месяца да 2 жніўня. Паводле заявы польскіх уладаў, ніякіх складанасцяў у сувязі з памежным кантролем не чакаецца. Між тым польскі тэлеканал TVN24 ужо паведаміў аб чэргах на мяжы Расіі і Польшчы.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.