Вы тут

Спякоту змянілі шквал і ліўні


Магутны навальнічны фронт, які прагнаў з Беларусі ў нядзелю анамальную спякоту, прынёс наўзамен іншыя непрыемныя з'явы — ураганны вецер і моцныя дажджы. Па звестках ДПА «Белэнерга», амаль 839 населеных пунктаў засталіся праз непагадзь без святла.


— Шквал сарваў дахі з 11 сельскагаспадарчых пабудоў, — паведаміў памочнік міністра па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі. — Болей за ўсіх ад парываў моцнага ветру, якія дасягалі 21 метра за секунду, пацярпелі Стаўбцоўскі, Пухавіцкі і Капыльскі раёны Мінскай вобласці. У Мінску паваленыя дрэвы пашкодзілі 7 легкавых аўтамабіляў. На шчасце, з людзей траўмы ніхто не атрымаў.

Між іншым, сталіцу стыхія накрыла двойчы. А другой гадзіне дня ў нядзелю «паплыў» захад Мінска. Як зазначылі ў ДП «Мінсктранс», пасля поўначы праз магутную залеву быў сарваны рух трамваяў на паўночным усходзе горада.

Згодна з данымі Белгідрамета, на метэастанцыі Валожын за нядзелю выпаў 61 мм ападкаў — гэта 69% месячнай нормы.

schklennik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.