Вы тут

Хто дбае, той і мае


У Брэсцкім раёне і па ўсёй Берасцейшчыне ўсё болей шырокую вядомасць набывае краязнаўчы альманах «Астрамечаўскі рукапіс». Выйшаў у свет яго чатырнаццаты выпуск.


Невялікі наклад, якім выходзіць гэтае адмысловае выданне, зусім не перашкода для пашырэння ведаў пра багатую на гісторыю прастору Астрамечава і ваколіц. Заснаваны больш за тры гады назад, альманах знаёміць чытача з арыгінальнымі матэрыяламі па фальклоры, этнаграфіі краю. Уражвае тое, што многія старонкі выдання прысвечаны фальклорным запісам. Гэта, несумненна, вынікае з цеснага супрацоўніцтва альманаха з кафедрай беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, прафесарам, доктарам філалагічных навук Інай Швед. Яна і яе студэнты, магістранты, аспіранты — аўтары многіх публікацый у альманаху.

— А зусім нядаўна мы правялі рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю «Культурна-гістарычная спадчына Астрамечава як фактар сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторыі», — расказвае пісьменнік Аляксандр Валковіч. — Мы ўдзячны, што ў правядзенні гэтага форуму нас моцна падтрымала кіраўніцтва Брэсцкага раёна і ААТ «Астрамечава». З Мінска да нас наведаўся і прыняў чынны ўдзел славуты беларускі культуролаг доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс. Ён нават прапанаваў: у Год культуры хадайнічаць перад ЮНЕСКА ад прызнанні вёскі Астрамечава выключным помнікам культурнай спадчыны. Ідэя слушная. І альманах усямерна працуе дзеля яе рэалізацыі.

«Астрамечаўскі рукапіс» ужо сёння з'яўляецца добрай крыніцай ведаў па гісторыі Астрамечава і ваколіц, па гісторыі Берасцейшчыны. Таму, відавочна, наспеў час выдаваць яго большым накладам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.