Вы тут

Новая версія беларускай калыханкі


Праграма «Калыханка» разам з тэлеканалам «Беларусь 3» з нагоды 35-гадовага юбілею стварыла кавер-версію знакамітай песні «Доўгі дзень».


Аўтарам ідэі і слоў песні стала актрыса тэатра імя Максіма Горкага Эмілія Пранскутэ, якая з нядаўняга часу агучвае ў праграме яноціка Цёму. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступіла Аліна Цітовіч. Абноўленую кампазіцыю, музыку да якой некалі напісаў народны артыст Беларусі Васіль Раінчык, у кліпе выканалі любімыя героі праграмы — падарожнік Нестар (Сяргей Жбанкоў), фея Сноў (Алена Бікранёва), лісічка Яначка (Іна Ганчар), яноцік Цёма і мядзведзік Топа (Уладзімір Варанкоў).

Калі прыгадаць, то спачатку песню «Доўгі дзень» у праграме маленькія гледачы чулі ў выкананні спявачкі Ядвігі Паплаўскай. Пазней яна набыла новую аранжыроўку і загучала голасам лісічкі Яначкі. Быў перыяд, калі любімую ўсімі кампазіцыю спрабавалі замяніць, але водгукі гледачоў адыгралі сваю ролю, і яна зноў вярнулася ў «Калыханку».

Ці спадабаецца нам новая версія даўно знаёмай песні, даведаемся пасля яе праслухоўвання і прагляду відэакліпа, які можна знайсці на youtube-канале тэлеканала «Беларусь 3»!

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.