Вы тут

Наперадзе — Капыль!


Геаграфія звяздоўскіх сустрэч з чытачамі няўхільна пашыраецца.


Калі нанесці ўсе нашы вясенне-летнія падарожжы да людзей, якія паважаюць і любяць «Звязду», на карту, то атрымаецца маршрут працягласцю ў многія сотні кіламетраў. І гэта зусім не цяжка, а толькі ў радасць. Прыемна, прызнаемся, завітаць да тых, з кім мы размаўляем на адной мове, з кім нас злучае наша любімая газета.

Сёння мы завітаем у Ашмяны, а заўтра рушым на Міншчыну, у адзін з самых самабытных раёнаў — Капыльскі. Хтосьці ўспомніць тутэйшыя абрады, унесеныя ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА (гаворка ідзе пра семежаўскіх «Калядных цароў»), хтосьці — многіх выдатных людзей, што нарадзіліся тут. Дарэчы, усе месцічы па-свойму адметныя і каларытныя. У гэтым, думаем, пераканаемся заўтра падчас Дня падпісчыка газеты «Звязда». Сустрэчы з чытачамі пройдуць 17 чэрвеня на раённым вузле паштовай сувязі з 11 да 14 гадзін. Абавязкова завітайце — сумаваць не давядзецца!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.