Вы тут

Таццяна Гагакава: Калі чытаеш на роднай мове — ніколі яе не забудзеш


Таццяна ГАГАКАВА, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама:


— Газету чытаю шмат гадоў, яна імпануе перш за ўсё сваім асаблівым стылем падачы матэрыялаў, у якім ёсць чыста беларуская разважлівасць, стрыманасць, інтэлігентнасць.

Вельмі важна, што вы паказваеце жыццё глыбінкі. Сёння гэта, можна сказаць, свайго роду барометр жыцця. Людзі, якія вырошчваюць хлеб, штодня працуюць на зямлі, упэўнена, найбліжэйшыя да ісціны. Таму да іх меркавання трэба ўважліва прыслухоўвацца. На старонках газеты з задавальненнем праглядаю матэрыялы з самых маленькіх і аддаленых вёсак Берасцейшчыны, не пакідаю па-за ўвагай публікацыі на тэмы гісторыі, культуры, адраджэння помнікаў даўніны.

І яшчэ. «Звязда», якая выходзіць кожны дзень, на мой погляд, цудоўная магчымасць падтрымліваць уласную беларускую мову: калі чытаеш на роднай мове хоць некалькі абзацаў у дзень, мову не забудзеш.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».