Вы тут

Збіраючыся на прыроду, зрабіце ўсё як належыць


Самае важнае летам — адпачыць так, каб пасля не пашкадаваць, не падарваць сваё каштоўнае здароўе, бо нават «звычайнае» атручэнне — магутны ўдар па арганізме.


Фота: picsfab.com

— Усё, што хутка псуецца, трэба пераносіць толькі ў сумцы-халадзільніку, — нагадвае ўрач-эпідэміёлаг Нінэль БІСКІНА. — Бо многія прадукты і стравы могуць служыць пажыўным асяроддзем для мікробаў. Таму пакіньце дома салаты з маянэзам і смятанай, стравы з яйкамі, малочныя прадукты, вэнджаніну, пірожныя і торты з крэмам.

  • Набывайце мяса ды іншыя прадукты толькі ў стацыянарных прадпрыемствах гандлю.
  • Звярніце ўвагу на ўмовы захоўвання прадукту. Калі вы не ў стане забяспечыць такі рэжым захоўвання, не бярыце яго з сабой.
  • Выкарыстоўвайце асобныя апрацоўчыя дошкі для сырой і гатовай ежы.
  • Уся ежа павінна быць недаступнай для насякомых, грызуноў і іншых жывёл. Закрывайце яе ў кантэйнеры, абкручвайце харчовай плёнкай.
  • Выкарыстоўвайце для смажання гатовы вугаль, металічныя шампуры, а для ежы — аднаразовы посуд і сталовыя прыборы. Смажце шашлык непасрэдна перад ужываннем. Памятайце, што смажанне шашлыку на мангале не гарантуе поўнага «абеззаражвання» — бактэрыі гінуць толькі пры 70-75 градусах. Для ўпэўненасці ў бяспецы мяса дадавайце шмат спецый, якія валодаюць здольнасцю абеззаражваць — чорны і чырвоны перац, шафран, чабор, куркума, гарчыца.
  • Ніколі не забывайце пра гігіену, мыйце рукі перад гатаваннем і ўжываннем ежы. Не лішнімі будуць у дарозе вільготныя сурвэткі, гель-антысептык. Пры гэтым мыць рукі, гародніну і садавіну, а таксама посуд можна толькі бутыляванай ці гатаванай вадой. Нельга ўжываць ваду з вадаёма.
  • Усё смецце неабходна выкінуць у спецыяльна адведзеным месцы.
  • Каб пазбегнуць укусаў кляшчоў, якіх багата ў лесе, надзявайце галаўны ўбор, адзенне, якое закрывае цела, апрацоўвайце вопратку рэпелентамі, рабіце самаагляд, пазбягайце высокай травы, размяшчайцеся на адкрытых сонечных пляцоўках. Калі клешч усё ж такі ўкусіў, трэба яго выдаліць і завярнуцца да ўрача, які прызначыць прафілактычны прыём прэпарата.
  • Падчас выбару месца для адпачынку звяртайце ўвагу на ўпарадкаванне пляжа, чысціню вадаёму і дазвол на купанне ў ім.

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вазьміце на пікнік

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.