Вы тут

Новы дом


Сёння ў Лагойску быў адкрыты яшчэ адзін дзіцячы дом сямейнага тыпу. Ён стаў 45-м у сталічным рэгіёне.


Гэты дом пабудаваны ў межах дабрачыннага сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Бацькоўскі дом» і бясплатна перададзены на баланс камунальнай уласнасці Лагойскага раёна. Гаспадарамі новага двухпавярховага дома агульнай плошчай каля 200 квадратных метраў на гэты раз стала шматдзетная сям'я Літвяковых. Вячаслаў і Марына Літвяковы выхоўваюць чацвярых родных, дваіх усыноўленых і траіх прыёмных дзетак.

Спецыялісты гарадскога аддзела адукацыі адзначаюць, што бацькі гэтай сям'і актыўна супрацоўнічаюць са школай і іншымі ўстановамі, якія наведваюць іх дзеці. Шматдзетныя тата з мамай заўсёды прыходзяць на бацькоўскія сходы, цікавяцца вучобай, даюць дзецям магчымасць выказваць свае думкі і лічацца з імі.

На святочным мерапрыемстве адкрыцця дома прысутнічалі старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра, старшыня праўлення Беларусбанка Сяргей Пісарык, а таксама кіраўнікі мясцовай улады.

Паводле інфармацыі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, цяпер у Лагойскім раёне пражываюць 33 прыёмныя сям'і, у якіх выхоўваюцца 50 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.