Вы тут

Амаль любая жыццёвая калізія можа аказацца прычынай стрэсу


Можна прывесці доўгі спіс сітуацый, здольных выклікаць стрэс, але наўрад ці ў гэтым ёсць такая вострая патрэба. Відавочна адно: амаль любая жыццёвая калізія, у якой чалавек адчувае напружанне, можа аказацца прычынай стрэсу.


«Як мы ведаем, стрэс вельмі шкодны для нашага здароўя, — кажа псіхолаг Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Вольга АКАТАВА. — Таму проста неабходна вучыцца выходзіць з гэтага стану з мінімальнымі стратамі. Самае першае, што мы павінны засвоіць — нельга прымаць ніякіх рашэнняў і штосьці рабіць у стане перажывання моцнага стрэсу. А далей трэба мець на ўвазе няхітрыя спробы мінімізацыі шкодных наступстваў».

  • Як бы банальна гэта ні прагучала, але спачатку палічыце да 10. Або павольна ўдыхніце і выдыхніце некалькі разоў.

Можна ўзяць на ўзбраенне яшчэ некалькі прыёмаў:

  • Намачыце некалькі разоў халоднай вадой лоб, скроні і артэрыі на руках.
  • Апішыце ў думках наваколле. Засяродзьце ўвагу на кожнай дробязі.
  • Паглядзіце на неба. Сканцэнтруйцеся на тым, што бачыце.
  • Павольна выпіце шклянку вады.
  • Уявіце сябе ў садзе, на пляжы, у гарах.
  • Прымяніце формулу заспакаення: «Сёння я не звяртаю ўвагі на дробязі».
  • Калі вам хочацца смяяцца, плакаць, размаўляць — рабіце гэта. Можаце пабіць падушку.
  • Наогул фізічная нагрузка выдатна дапамагае (20-30 прысяданняў, бег на месцы, хада па лесвіцы).
  • Слухайце музыку, якая вас заспакойвае.
  • Можаце заняцца чым-небудзь карысным — зрабіце прыборку, перастаноўку.
  • Прыміце кантрасны душ.
  • Займіце сябе чым-небудзь цікавым.
  • Не пазбягайце размоў з прыемнымі людзьмі.
  • Імкніцеся знаходзіць станоўчае нават у няўдачы («затое...»).
  • Нарэшце, падумайце, ці можаце вы што-небудзь змяніць у сітуацыі, якая склалася. Калі не можаце... прыміце ўсё як ёсць.
  • Думайце пра сябе і сваё здароўе.
  • Сонца ёсць нават тады, калі неба зацягнутае хмарамі.

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Паглядзі на неба, палічы да дзесяці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.