Вы тут

Віктар Гумінскі сустрэўся з высокапастаўленымі кітайскімі чыноўнікамі


Сёння — апошні дзень візіту намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктара Гумінскага ў Ганконг (Кітайская Народная Рэспубліка). Нагадаем, віцэ-спікер ніжняй палаты ўдзельнічае ў форуме «Адзін пояс, адзін шлях».


Учора Віктар Гумінскі сустрэўся са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжанам Дэцзянам. Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, «бакі з задавальненнем адзначылі высокі ўзровень палітычнага даверу, умацаванне ўсебаковага стратэгічнага партнёрства ва ўсіх галінах на карысць дружалюбных народаў Беларусі і Кітая». «Абмеркаваны пытанні рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», — гаворыцца ў прэс-паведамленні. — Чжан Дэцзян адзначыў гістарычны характар візіту ў Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і выказаў упэўненасць у поспеху стварэння Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка, які павінен стаць важным пунктам апоры праекта. Віктар Гумінскі пацвердзіў раней накіраванае запрашэнне Чжану Дэцзяну ад імя кіраўніцтва парламента Беларусі наведаць рэспубліку з афіцыйным візітам».

Падчас знаходжання ў Ганконгу намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў сустрэўся таксама са старшынёй Заканадаўчага сходу спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган (Ганконг, КНР) Дж. Цангам, а таксама правёў перамовы з намеснікам міністра гандлю і прамысловасці Ганконга Філіпам Юнгам.

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: На карысць дзвюх краін

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.