Вы тут

Алея ў гонар сяржанта


з'явілася непадалёк ад пахаванай вёскі Кульшычы ў Слаўгарадскім раёне.


У жніўні 1994 года тут загінуў 22-гадовы Мікалай Краснаўцаў, міліцыянер узвода па ахове тэрыторый радыеактыўнага забруджвання Слаўгарадскага РАУС. Падчас агляду мясцовасці яны разам з таварышам па службе ўбачылі тут пажар і кінуўся тушыць. З-за моцнага ветру была пагроза, што полымя перакінецца на сухую расліннасць і дрэвы. І тады б памеры няшчасця маглі быць непрадказальнымі. Хто тады ведаў, што ў пажоўклай траве ляжыць смяротны электрычны провад пад напружаннем і гэта будзе каштаваць сяржанту жыцця?

Цяпер аб тых трагічных падзеях нагадвае памятны знак з мемарыяльнай дошкай, які ўсталяваны на месцы гібелі міліцыянера. А сёлета, у год 30-й гадавіны з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, закладзена сімвалічная алея памяці ў гонар гэтага чалавека. Маладыя супрацоўнікі Слаўгарадскага РАУС, ветэраны аддзела, навучэнцы 10-га класа падшэфнай школы пасадзілі тут 60 дрэўцаў лістоўніцы. Успамінаючы пра падзеі больш чым 20-гадовай даўніны, начальнік Слаўгарадскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Юрый Дзенісевіч падкрэсліў, што чарнобыльская трагедыя, у ліквідацыі наступстваў якой мужна прымалі ўдзел і слаўгарадскія міліцыянеры, у жніўні 94-га атрымала балючы працяг. Доўг супрацоўніка міліцыі думаць у першую чаргу пра тых, на абароне чыіх інтарэсаў ён знаходзіцца.

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.