Вы тут

Радыё «Беларусь» праводзіць конкурс эсэ


Міжнароднае радыё «Беларусь» Белтэлерадыёкампаніі сумесна з Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі, Беларускай суполкай дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі і Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ 15 красавіка пачынае конкурс творчых работ (эсэ) на тэму «Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і індустрыяльны парк «Вялікі камень» маімі вачыма».


Як адзначыў дырэктар радыёстанцыі Навум Гальпяровіч, мэтай конкурсу з'яўляецца прасоўванне ў сусветнай медыяпрасторы беларуска-кітайскага стратэгічнага партнёрства, а таксама інфармаванне беларускай і сусветнай грамадскасці аб міжнародным праекце «Эканамічны пояс Шаўковага шляху» і індустрыяльным парку «Вялікі камень».

У конкурсе могуць прыняць удзел як беларусы, так і замежныя грамадзяне без абмежавання ўзросту і сацыяльнага статусу. Свае творчыя работы можна дасылаць на беларускай, рускай і кітайскай мовах на спецыяльны электронны адрас
sіlkwayessay@gmaіl.com да 31 снежня гэтага года. А журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне беларуска-кітайскіх адносін, супрацоўнікі радыё «Беларусь» і іншыя, будзе іх ацэньваць. Больш падрабязную інфармацыю пра конкурс вы зможаце знайсці на афіцыйным сайце радыё «Беларусь» www.radіobelarus.tvr.by, там жа будзе магчымасць азнаёміцца з дасланымі на конкурс эсэ. А ў радыёэфіры будуць гучаць інтэрв'ю з удзельнікамі конкурсу.

Канчатковыя вынікі будуць падведзены ў пачатку 2017 года. На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання даведаемся імёны пераможцаў, а дваццаць найлепшых эсэ апублікуюць у спецыяльным выданні. Выказвайце свае думкі і погляды і перамагайце!

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.