Вы тут

Напішы эсэ пра Беларусь і атрымай iPad mini!


Дыскусійна-аналітычная супольнасць «Ліберальны клуб» запрашае школьнікаў і студэнтаў да ўдзелу ў пятым штогадовым конкурсе эсэ «Беларускае Лега 2018: пабудуй краіну, у якой ты будзеш жыць!».


Для каго?

Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі 10-11-х класаў, навучэнцы ССНУ, а таксама студэнты 1-3 курсаў ВНУ.

Што пісаць?

Агульная тэма конкурсу-2018 — «Глабалізацыя vs беларусізацыя: што выбірае беларуская моладзь?». Яна падзелена на дзесяць падтэмаў-пытанняў. Трэба выбраць адну і раскрыць яе ў эсэ аб'ёмам 1000-1500 слоў. Работы могуць быць напісаны на беларускай, рускай або англійскай мовах.

Пералік падтэм-пытанняў:

  • Глабалізацыя і беларусізацыя: супярэчлівыя або ўзаемадапаўняльныя з'явы?
  • Патрыятызм і касмапалітызм: цяжкі выбар або ілжывая дылема?
  • Coca-Cola або беларускі квас: што і чаму выбірае сучасная моладзь?
  • Якія рызыкі і магчымасці нясе глабалізацыя для Беларусі?
  • Як захаваць уласную ідэнтычнасць у глабалізаваным свеце?
  • Як вы разумееце брэнд «Беларусь»?
  • Што значыць жыць і працаваць па-беларуску?
  • Якая будучыня дзяржаў у глабалізаваным свеце?
  • Ці ёсць месца нацыянальным інтарэсам у глабалізаваным свеце?
  • У чым заключаюцца нацыянальныя інтарэсы Беларусі на міжнароднай арэне і ці адрозніваюцца яны ад нацыянальных інтарэсаў краін-суседзяў?

Які дэдлайн?

Эсэ неабходна даслаць да 23.00 28 лютага на электронную пошту liberalclub2008@gmail.com у фармаце дакумента Microsoft Word.

Прызы

30 аўтараў лепшых эсэ атрымаюць запрашэнне на трохдзённую адукацыйную школу ў Мінску, дзе ўсе збяруцца разам, каб паслухаць цікавых спікераў. Сярод выкладчыкаў школы — вядомыя ў Беларусі і за мяжой палітолагі, эканамісты, сацыёлагі, культуролагі, спецыялісты па міжнародных адносінах і праве.

Пераможцаў конкурсу вызначыць кампетэнтнае журы, у якое ўвойдуць вядомыя беларускія і замежныя навукоўцы і эксперты. Галоўны крытэр, па якім будуць вызначацца пераможцы, — арыгінальнасць і аналітычная глыбіня эсэ. Вынікі конкурсу будуць падведзены да 15 сакавіка.

Пераможцы атрымаюць тры прыза за трэцяе месца — навушнікі Sennheiser, два прызы за другое месца — электронныя кнігі Kindle і адзін галоўны прыз за першае месца — iPad mini. Арганізатары адзначаюць, што журы можа ўвесці на сваё меркаванне дадатковыя намінацыі і адзначыць больш прац.

— Конкурс праводзіцца пяты год, і кожны год мы здзіўляемся, якая таленавітая і смелая ў нас моладзь!  Некаторыя ідэі можна адразу ўвасабляць на практыцы. Нашы канкурсанты — гэта людзі, якія сапраўды любяць Беларусь, яны не будуць сядзець і чакаць, калі жыцце ў краіне стане мяняцца: яны гатовыя прыкладаць да гэтага намаганні, — расказвае Вікторыя Церашонак, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю «Ліберальнага клуба».

Яна адзначае, што некаторыя ўдзельнікі дзякуючы конкурсу вызначаюцца са сваёй будучыняй: абіраюць прафесію і месца навучанння, пасля перамогі пачынаюць верыць у свае сілы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.