Вы тут

У 21 раёне Міншчыны адкрыты фiзкультурна-аздараўленчыя комплексы


За некалькi апошнiх гадоў на Мiншчыне з'явiлася цэлая сетка аб'ектаў спартыўнага, фiзкультурнага i турыстычнага прызначэння.


У 21 раёне вобласцi адкрыты фiзкультурна-аздараўленчыя комплексы. У перспектыве такi аб'ект плануецца ў Старых Дарогах, у стадыi будаўнiцтва — у Валожыне. У Крупскiм раёне ажно чатыры фiзкультурна-аздараўленчыя цэнтры, якiя запоўнены на 97%.

Фiзкультурна-аздараўленчы цэнтр «Кляновiчы», што ў аграгарадку «Замкi», працуе, як канвеер, з ранiцы да вечара, без выхадных, аказвае 66 вiдаў паслуг. ФАЦ наведваюць жыхары горада, усяго раёна, а таксама суседзi з Чашнiцкага, Талачынскага раёнаў, горада Новалукомль Вiцебскай вобласцi.

— Удзень тут займаюцца вучнi малодшых i старшых класаў, дашкольнiкi, вечарам — работнiкi арганiзацый i прадпрыемстваў, пенсiянеры. Прыходзяць сюды цэлымi сем'ямi. Для пенсiянераў i iнвалiдаў прадугледжаны знiжкi, а ветэраны раз на месяц могуць плаваць у басейне бясплатна. Заключаем з працоўнымi калектывамi дагаворы, паводле якiх яны набываюць для сваiх людзей абанементы на наведванне цэнтра, — расказаў намеснiк начальнiка аддзела адукацыi, спорту i турызму Крупскага райвыканкама Уладзiмiр АХРАМЧУК. — Дадам, што тут праводзяцца ўсе буйныя раённыя мерапрыемствы: чэмпiянаты па мiнi-футболе, валейболе, плаваннi, спартакiяды аграпрамысловага комплексу, занальныя абласныя спаборнiцтвы.

За мiнулы год цэнтр зарабiў каля 460 млн рублёў за кошт пазабюджэтнай дзейнасцi, самаакупнасць склала 25%. Грошы, што засталiся пасля першачарговых разлiкаў, пайшлi на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы.

Работу па фiзкультурным выхаваннi насельнiцтва ФАЦ «Кляновiчы» заўважылi не толькi ў вобласцi, але i ў краiне. Штогод ён займае прызавыя месцы ў абласным i рэспублiканскiм аглядах-конкурсах сярод аналагiчных аб'ектаў.

Летась тут на працягу двух тыдняў павышалi сваё майстэрства юныя плыўцы з Латвii, Лiепайскай комплекснай спартыўнай школы. Як адзначыла трэнер Цiна Корбанэ, умовы для трэнiровак i пражывання iм прадаставiлi вельмi камфортныя. У распараджэннi гасцей быў увесь спектр фiзкультурна-аздараўленчых паслуг.

Аднымi заняткамi па плаваннi латышы не абмежавалiся. Для iх арганiзавалi экскурсii ў Крупскi гiсторыка-краязнаўчы музей, заняткi ў фiзкультурна-спартыўным комплексе «Грацыя», прагляд фiльмаў у кiнатэатры «Кастрычнiк».

Падзячнае пiсьмо нашы суседзi даслалi ў аддзел адукацыi, спорту i турызму, а таксама старшынi райвыканкама Iгару Часнаку. Сёлета госцi таксама плануюць правесцi вучэбна-трэнiровачныя зборы на базе ФАЦ «Кляновiчы».

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ. 

Загаловак у газеце: Басейн... без выхадных

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.