Вы тут

Упершыню за шмат гадоў нас наведала балгарская дэлегацыя


Беларусі і Балгарыі трэба працягваць супрацоўніцтва, якое існуе ў нас ужо даўно. На гэтым зрабіў акцэнт Віктар Гумінскі, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў, падчас сустрэчы з балгарскімі парламентарыямі.


— Балгарскі і беларускі народы маюць у многім сумесную гісторыю, — адзначыў віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў. — Думаю, сёння нашы краіны зацікаўлены ў тым, каб супрацоўнічаць.

Гэта першы візіт парламенцкай дэлегацыі за амаль 14 гадоў: папярэдні абмен візітамі на ўзроўні кіраўніцтва парламентаў дзвюх краін адбыўся ў 1998-2002 гадах.

— Лепш за ўсё пачаць з развіцця міжпарламенцкіх адносін, — прапанаваў Віктар Гумінскі, — таму што гэта палітычная аснова. Ваш візіт пасля доўгага перапынку першы. Хацелася б, каб ён адкрыў новую старонку і мы больш актыўна працавалі дзеля развіцця ўсебаковых адносін паміж нашымі краінамі.

У 2015 годзе наш таваразварот з Балгарыяй дасягнуў свайго максімуму і склаў амаль 130 мільёнаў долараў — гэта неблагая аснова для развіцця адносін.

Сяргей Канопліч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, кіраўнік працоўнай групы Нацыянальнага сходу нашай краіны па супрацоўніцтве з парламентам Балгарыі, лічыць, што гэты візіт дае нам перспектыву цеснага далейшага супрацоўніцтва не толькі на міжпарламенцкім узроўні, але і «ў пытаннях выканаўчай улады, асобных прадпрыемстваў, інвестыцыйных праектаў».

У сваю чаргу Пётр Кынеў, старшыня Камісіі Народнага сходу Балгарыі па эканамічнай палітыцы і турызме, асаблівы акцэнт зрабіў на развіцці адносін у турыстычным кірунку. Ён звярнуў увагу, што для яго дзяржавы сфера турызму з'яўляецца адной з найважнейшых.

Загаловак у газеце: Новая старонка ў адносінах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.