Вы тут

Рыбалка пад забаронай


У Гомельскай і Брэсцкай абласцях з 20 сакавіка ўводзіцца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі.


У гэтых рэгіёнах забарона ўстаноўлена да 18 мая. З 1 красавіка да 30 мая такі парадак устаноўлены ў Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях, а з 10 красавіка да 8 чэрвеня — на Віцебшчыне.

Дадатковыя ахоўныя меры ўводзяцца падчас нерасту рыбы (з гэтым звязаны і розныя тэрміны — у залежнасці ад рэгіёна). 

Праўда, варта мець на ўвазе, што падчас забароны рыбаліць усё ж магчыма — адной вудай з адным кручком ці адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным ці падвойным, ці патройным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) або з лёду.

Выкарыстанне іншых прылад ці спосабаў лоўлі пагражае штрафам у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь. Таксама варта мець на ўвазе, што ў гэты перыяд забаронена выкарыстанне грамадзянамі маламерных суднаў. 

У Дзяржінспекцыі нагадваюць: пры незаконнай здабычы рыбы ў перыяд вясновай забароны прычыненая шкода пакрываецца ў патройным памеры. Да прыкладу, за аднаго ляшча, вылаўленага незаконна, трэба заплаціць 1 млн. 890 тысяч рублёў, сома еўрапейскага — 2 млн. 520 тыс., ліня – 3 млн. 780 тыс. 

Калі агульная сума шкоды складзе 100 і больш базавых велічынь, пагражае крымінальная адказнасць.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.