Вы тут

Помніць і шанаваць


Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у Дзень беларускай міліцыі ўсклаў кветкі да манумента супрацоўнікаў унутраных спраў і вайскоўцаў МУС, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў.


Гэтай прахалоднай сакавіцкай раніцай, па-над Свіслаччу, непадалёк ад будынка міністэрства абароны, сабралася шмат людзей. Афіцэраў, курсантаў, ветэранаў… Многія прыйшлі з кветкамі, каб аддаць пашану тым, хто шчыра служыў закону і ў мірны час, на жаль, загінуў ад рук злачынцаў.

— Служба ў органах унутраных спраў заўжды прадугледжвала наяўнасць такіх чалавечых якасцяў, як самаадданасць, храбрасць, адвага, — звярнуўся да прысутных міністр унутраных спраў. — І нашы калегі імі валодалі. Безумоўна, яны не ведалі, чым скончыцца іх апошні дзень, але ў цяжкую хвіліну яны зрабілі крок насустрач злу, не задумваючыся выканалі свой абавязак.

— Святочныя мерапрыемствы ў Дзень беларускай міліцыі кожны год пачынаюцца з успаміна пра тых, хто цаной свайго жыцця абараніў нашых грамадзян. І для нас, дзеючых супрацоўнікаў міліцыі, яны заўжды застаюцца ў сэрцах. З’яўляюцца прыкладам самаахвярнага служэння радзіме, — сказаў журналістам Аляксандр Кобрусеў, намеснік міністра ўнутраных спраў.

Як прызнаўся Аляксандр Аркадзьевіч, сёлета ў святкванні прафесійнага свята калегі з замежных краін не ўдзельнічаюць, аднак іх чакаюць у наступным годзе, калі наша міліцыя адзначыць 100-гадовы юбілей. У міністэрстве рыхтуюцца годна адзначыць гэтую дату. Ідзе рэстаўрацыя музея. Пра нашых міліцыянераў ужо пачалі здымаць мастацкі фільм, свет пабачыць і двухтомнае навукова-папулярнае выданне. У Мінску таксама плануюць устанавіць помнік гарадавому. Акрамя таго запланавы шэраг мерапрыемстваў, якія пачнуюць рэалізоўваць ужо гэтым летам.

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.