Вы тут

Жыве прыгожае пісьменства! І не толькі...


Багатым на цікавыя сустрэчы выдаўся гэты год для вучняў нашай Мельніцкай школы: у верасні да нас завітаў мясцовы паэт Мікалай Губей, у студзені — вучні Мяднянскай сярэдняй школы, а нядаўна — Аляксандр Кавальчук, які ўсё жыццё працаваў дыктарам на Брэсцкім абласным радыё.


Сустрэча з ім не была выпадковай. Рэч у тым, што ў нашай школе ўжо другі год працуюць гурткі «Юны тэатрал», «Мастацкае слова», і гурткоўцам, вядома ж, хацелася прадэманстраваць свае здольнасці сапраўднаму прафесіяналу, які можа даць каштоўныя парады, падказаць недахопы, а магчыма, нават пахваліць.

Вучні чыталі вершы беларускіх і рускіх паэтаў — Рыгора Барадуліна, Роберта Раждзественскага, Эдзі Агняцвет, Яўгена Еўтушэнкі, Анатоля Грачанікава, Мікалая Забалоцкага, Андрэя Дзяменцьева...

Але ж самым цікавым быў майстар-клас ад Аляксандра Якаўлевіча. Ён таксама чытаў вершы, расказваў пра сустрэчы з опернай спявачкай Аленай Абразцовай, кампазітаркай Аляксандрай Пахмутавай, дыктарам усесаюзнага тэлебачання Ігарам Кірылавым і многімі іншымі...

Вучні слухалі нібы зачараваныя. Яны ж задавалі пытанні, бо цікава было даведацца, ці па памяці дыктары чытаюць тэксты, якімі якасцямі яны павінны валодаць, дзе можна атрымаць такую прафесію...

На развітанне госцю ўручылі падарункі. Адзін з іх — прыгожую выцінанку — вучаніца Насця Красіенка зрабіла сваімі рукамі. Дарэчы, у школе праходзіла выстаўка Насціных работ, дзе можна было пабачыць па-майстэрску выразаных на паперы анёлкаў, аленя, каня і нават партрэт Джаконды...

Марыя Федарук, кіраўнік гуртка «Мастацкае слова», Маларыцкі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.