Вы тут

Эколагі склалі «чорны спіс» прадпрыемстваў


Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя склаў «чорны спіс» арганізацый і прадпрыемстваў, якія парушаюць прыродаахоўнае заканадаўства.


— Вінаватым вынесеныя абавязковыя прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў, яны аштрафаваныя. Ім прад'яўленыя прэтэнзіі аб кампенсацыі шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, — паведаміў Юрый Каралёў, начальнік аддзела аператыўнага кантролю Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. — Самі спісы састаўляюцца, пачынаючы з 2012 года. І калі раней у іх былі назвы некалькіх прадпрыемстваў, то сёлета — больш за 10. За паўгоддзе падчас маніторынгу прааналізуем, што зроблена парушальнікамі па выпраўленні сітуацыі. І можам выдаліць назву.

Дык каго і за што ж канкрэтна ўнеслі ў спіс? Сярод парушальнікаў нямала і прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ.

«Дзісенскі лясгас» «атрымаў славу» за несанкцыянаванае захаванне 7 тон адходаў дрэваапрацоўкі ў кар'еры для здабычы пяску. Гарадоцкім прадпрыемствам меліярацыйных сістэм дапушчана 5 фактаў несанкцыянаванага захавання будаўнічых адходаў пры зносе будынкаў і памяшканняў. Забруджванне водных аб'ектаў было дапушчана КУП «Браслаў-камунальнік». УП ЖКГ Шумілінскага раёна ажыццяўляла скід забруджвальных рэчываў (сцёкавыя воды) у рэчкі Баброўка і Пахучка. А на прадпрыемстве ЖКГ «Лепель» неаднаразова перавышалі нарматывы выкідаў у паветра (азоту дыяксіду і вугляроду аксіду).

Дарэчы, тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды сярод іншага магчыма і прыпыненне эксплуатацыі асобных установак, цэхаў, аб'ектаў.

рukshаnskі@zvіаzdа.bу
 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.