Вы тут

І на Марсе будзе бульба?


Спецыялісты NASA мяркуюць правесці ў Перу эксперымент, які дазволіць высветліць, ці можна вырошчваць бульбу на Марсе, паведамляюць інфармагенцтвы.


Гэты эксперымент арганізаваны NASA сумесна з Міжнародным цэнтрам бульбы, які размяшчаецца ў Ліме. Навукоўцы правядуць выпрабаванне 40 гатункаў бульбы з Андаў, а таксама 60 геннамадыфікаваных гатункаў "другога хлеба".

Задача -- вызначыць, ці можна ва ўмовах Марса вырошчваць бульбу ў спецыяльна абсталяваных цяпліцах. Для эксперыменту ў Ліму прывезлі пясок з пустыні Атакама -- па саставу ён падобны на марсіянскі грунт.

Апроч таго, спецыялісты мяркуюць, што іх праца прынясе карысць і на Зямлі, бо яны змогуць вызначыць, якія гатункі бульбы найлепш вырошчваць у гарачым і засушлівым клімаце.

Навукоўцы перакананы, што эксперымент пройдзе паспяхова. "Мы амаль на 100% упэўнены, што многія з адабраных намі гатункаў бульбы паспяхова пройдуць тэст", -- сказаў адзін з куратараў эксперымента Хуліа Вальдзівіа Сільва.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.