Вы тут

Аграрны бізнес — гэта гучыць


У ліку найбольш важных тэм на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў абмяркоўваліся перспектывы развіцця аграпрамысловага комплексу краіны ў рамках дзяржпраграмы развіцця аграрнага бізнесу на 2016—2020 гады. Падчас абмеркавання прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў адзначыў, што стабільна высокія паказчыкі вытворчасці ўжо закладзены ў дзяржпраграму развіцця аграрнага бізнесу да 2020 года, а найбольш эфектыўныя праекты ў галіне атрымаюць дзяржпадтрымку.


За апошнія дзесяць гадоў узровень спажывання асноўных прадуктаў харчавання ў краіне вырас на 12%. Аб'ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі на душу насельніцтва адпавядаюць узроўню развітых дзяржаў і па многіх пазіцыях перавышаюць паказчыкі краін ЕАЭС. У мінулым годзе экспарт прадуктаў харчавання ва ўмовах неспрыяльнай кан'юнктуры знешніх рынкаў склаў 4,4 млрд долараў, што на 1,2 млрд менш, чым у 2014-м, але ў 1,3 раза больш за ўзровень 2010 года. Удзельная вага экспарту прадуктаў харчавання ў агульным аб'ёме экспарту павялічылася з 13% у 2010-м да 17% у 2015 годзе. Таксама вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі за апошнюю пяцігодку ў гаспадарках усіх катэгорый павялічылася на 9%, у сельскагаспадарчых арганізацыях — на 14%. З 2010 па 2015 год у Беларусі пабудавалі 322 і рэканструявалі 1022 малочнатаварныя фермы. Таксама рэканструявалі 14 і пабудавалі 41 свінакомплекс. Тэмп росту рэалізацыі малака на заводы для перапрацоўкі ў 2015 годзе ў адносінах да 2010 года павялічыўся на 23%, жывёлы і птушкі — на 11%.

Прэм'ер-міністр заявіў, што дзяржпадтрымку ў выглядзе льготных крэдытаў атрымаюць суб'екты аграпрамысловага комплексу краіны, якія будуць выконваць мерапрыемствы дзяржпраграмы развіцця галіны. Пры гэтым на конкурснай аснове будуць адбірацца найбольш эфектыўныя з іх. Таксама прапануецца захаваць дзейсныя падыходы па патанненні працэнтаў. Дзяржава будзе кампенсаваць100% пры рэалізацыі праектаў у малочнай жывёлагадоўлі, агародніцтве і пладаводстве, таксама ў рыбагаспадарчай дзейнасці. У свінагадоўлі, птушкагадоўлі, селекцыі і насенняводстве, тэхнічным перааснашчэнні, выпрацоўцы сельгаспрадукцыі з бюджэту будзе кампенсавацца 50%. Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў дзяржпраграму павінны быць закладзены мэтазгодныя аб'ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі з улікам патрэбнасці ўнутранага рынку і эфектыўнага экспарту.

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.