Вы тут

Тайнік у... раздатачнай каробцы аўтамабіля


Незвычайны тайнік выявілі супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні з прымяненнем інспекцыйна-дагляднага комплексу.


Жыхар Гродна накіроўваўся ў Літву праз пункт пропуску «Прывалка» па «чырвоным» калідоры, пры гэтым указаўшы ў дэкларацыі, што палівам у машыне з'яўляецца толькі аўтамабільны газ. Аднак мытны кантроль выявіў у аўтамабілі «Nіssan Patrol», 1999 года выпуску, спецыяльна абсталяваны тайнік: у раздатачнай каробцы, з якой уладальнік папярэдне выдаліў усе дэталі, знаходзілася вялікая колькасць тытунёвых вырабаў. Гэтую справу пасля адміністрацыйнага працэсу разгледзіць суд.

Гродзенская рэгіянальная мытня нагадвае: за падобную кантрабанду Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае не толькі штраф і канфіскацыю тавараў, што хаваліся ў тайніку, але і канфіскацыю транспартнага сродку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.