Вы тут

Кінаакадэмія ЗША перагледзіць склад пасля скандалу


Акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук ЗША, якая традыцыйна прысуджае прэміі «Оскар», распачне крокі па змене складу яе членаў, заявіла прэзідэнт установы Шэрыл Бун Айзекс. Падставай для гэтага стаў скандал вакол вылучэння на прэмію «Оскар», калі кінаакадэміі ўказалі на тое, што сярод намінантаў-акцёраў толькі белыя.


Айзекс нагадала, што адпаведныя змены пачалі адбывацца ў апошнія чатыры гады, аднак яны не ідуць так хутка, як хацелася б. У 2016 годзе дзеля дасягнення разнастайнасці будуць звяртаць увагу на такія рысы, як пол, раса, этнічная прыналежнасць і сексуальная арыентацыя. Раней, у прыватнасці, кінарэжысёр і акцёр Спайк Лі заявіў, што мае намер байкатаваць цырымонію ўручэння кінапрэмій «Оскар», бо сярод намінантаў у акцёрскіх катэгорыях адсутнічаюць чарнаскурыя. Сваё глыбокае расчараванне выказала і чарнаскурая актрыса Джада Пінкет-Сміт: «На «Оскары» каляровыя часта забаўляюць публіку і раздаюць узнагароды, але нашы акцёрскія дасягненні рэдка прызнаюцца». Намінанты на «Оскар» былі абвешчаныя 14 студзеня. У пяці асноўных катэгорыях — «Лепшая рэжысёрская праца», «Лепшая мужчынская роля», «Лепшая жаночая роля», «Лепшая мужчынская роля другога плана» і «Лепшая жаночая роля другога плана» — няма ні аднаго чарнаскурага намінанта. Вядучым цырымоніі кінапрэміі прызначаны чарнаскуры комік Крыс Рок.

Загаловак у газеце: Кінаакадэмія ЗША перагледзіць склад пасля скандалу з расісцкай падаплёкай

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.