Вы тут

У завею лепш пабыць дома


На тэрыторыі сталічнай вобласці сёння чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я, у сувязі з чым сіноптыкі ўводзяць аранжавы ўзровень небяспекі. Ратавальнікі настойліва раяць аўтаўладальнікам адмовіцца ад паездак.


Калі ўсё ж неабходна скарыстацца аўтамабілем, будзьце гранічна ўважлівымі ва ўмовах дрэннай бачнасці, старайцеся рухацца толькі па вялікіх дарогах і шашы. Выязджаць на прасёлкавыя дарогі ў моцныя снегапады катэгарычна забаронена. Калі ў дарозе заспела завея, спыніцеся паблізу населенага пункта, заправачнай станцыі ці ў любым іншым месцы, дзе недалёка ёсць людзі, і перачакайце непагадзь. Трэба памятаць, што аўтамабіль неабходна паркаваць так, каб ён не перашкаджаў рабоце снегаўборачнай тэхнікі.

Знаходзячыся на вуліцы, пазбягайце знаходжання паблізу дрэў, асцерагайцеся частак канструкцый і прадметаў, якія навіслі над будынкамі, абарваных правадоў ліній электраперадач, разбітага шкла і іншых крыніц небяспекі.

Не адпускайце дзяцей на вуліцу і, па магчымасці, не выходзьце самі. Калі ж узнікла такая неабходнасць, паведаміце членам сям'і ці суседзям, куды ідзяце і калі вернецеся. Пастарайцеся не выходзіць на вуліцу ў адзіночку.

Зачыніце вокны, дзверы, паддашкавыя люкі і вентыляцыйныя адтуліны, прыбярыце з балконаў рэчы, якія могуць быць падхоплены паветраным патокам.

Калі ўсё ж трапілі ў якую-небудзь надзвычайную сітуацыю, адразу ж званіце ў службу выратавання «101» ці «112».

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.