Вы тут

Замовіць таксі праз дыспетчарскую — танней


У сувязі з тым, што пачасціліся звароты грамадзян па пытаннях неабгрунтавана завышаных кіроўцамі аўтамабіляў-таксі тарыфаў, транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый выступіла з тлумачэннем сітуацыі. Так, у выпадку, калі пасажыр не звяртаецца ў дыспетчарскую службу для замовы аўтамабіля-таксі, тарыфы гэтай дыспетчарскай службы на перавозку не распаўсюджваюцца.


Тарыфы на паслугі па перавозцы пасажыраў аўтамабілямі-таксі не ўваходзяць у зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 года №72 пералік тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), і зацвярджаюцца самастойна перавозчыкам.

У сувязі з гэтым спецыялісты транспартнай інспекцыі звяртаюць увагу пасажыраў, што, калі пасадка ў аўтамабіль-таксі была праведзена не праз дыспетчарскую службу (шляхам падачы сігналу рукой або са стаянкі), перавозчыкамі можа быць устаноўлены ў шмат разоў завышаны тарыф з уключэннем таксометра і выдачай пасля чэка аб аказанні паслугі па перавозцы.

У адпаведнасці з Правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў ад 30 чэрвеня 2008 года №972, пасажыр аўтамабіля-таксі мае права пры афармленні замовы на паездку ў аўтамабілі-таксі атрымліваць інфармацыю аб прыкладным кошце і ўмовах паслуг, што прадастаўляюцца. Трэба звяртаць увагу і даведвацца да пасадкі аб прыблізным кошце ад пачатковага да канчатковага пунктаў маршруту. Апроч таго, у адпаведнасці з вышэйназванымі правіламі, кіроўца аўтамабіля-таксі абавязаны па заканчэнні перавозкі, выкананай за наяўны ці безнаяўны разлік, выдаць пасажыру касавы чэк і правесці з ім разлік. Пасажыр мае права патрабаваць чэк па заканчэнні перавозкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.