Вы тут

«Нырнуць не штука. А вось вынырнуць...»


Не, нездарма ў народзе кажуць: «Не ведаючы броду, не сунься ў воду!»

Але ж многім хочацца.

Я вырас на берагах рэк. Купацца стаў яшчэ ў маленстве і, вядома ж, ныраў усюды, дзе была вада. Часам, здаралася, дакранаўся да дна далонямі, часам — тварам. Але ж гэта ніколькі не спыняла мяне, гэта хіба... набліжала да вялікай бяды.

У той чэрвеньскі дзень я таксама нырнуў і... стукнуўся галавой у дно рэчкі. Пашчасціла яшчэ — мяне выцягнулі, але траўмы ў шыйным і грудным аддзелах пазваночніка былі досыць цяжкімі. У выніку для таго, каб маё жыццё зламалася папалам, спатрэбілася драбяза: крыху легкадумнасці і адно імгненне...

Сёлета вельмі рана адкрыўся купальны сезон. Ад спякоты людзі ратуюцца ля рэчак і іншых вадаёмаў, купаюцца, ныраюць у халодную ваду. Некаторыя пасля гэтага маюць звычку «пагрэцца» алкагольнымі напоямі, і тады ўжо любая лужына становіцца морам — з усімі наступствамі. Вось і заплываюць, куды не трэба, вось і ныраюць.

І не дай Бог тады ўдарыцца галавой у дно, траўмаваць шыйны аддзел пазваночніка, пашкодзіць спінны мозг. Нырэц пасля гэтага не можа самастойна выбрацца на бераг — уся надзея на іншых, якія выцягнуць, пакладуць пацярпелага на любы цвёрды шчыт і вось так, у ляжачым стане, даставяць у бальніцу.

...Сярод нырцоў вялікі адсотак загінулых, нямала і такіх, як я — інвалідаў (а гэта, нагадаю, трагедыя не аднаго чалавека, а ўсёй сям'і).

Так што цяпер я цудоўна разумею, да чаго прыводзіць саманадзейнасць. І іншым хачу сказаць, што нырнуць не штука, штука — вынырнуць.

Валерый Васілеўскі,

г/п Глуск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.