Паставім на колы


Казахстан зацікаўлены ў нашай сельскагаспадарчай тэхніцы.

Пра гэта заявіў старшыня камітэта па аграрных пытаннях Мажыліса Парламента Казахстана Ромін Мадзінаў перад сустрэчай з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

«Вы ведаеце, што ў нас ужо адкрыта вытворчасць вашых трактароў. Гэта тэхніка запатрабавана таксама ў Сярэдняй Азіі. Акрамя таго, у Астане будзе пабудаваны сумесны завод па вытворчасці сельгастэхнікі. Нас цікавіць і ваш вопыт у галіне малочнай вытворчасці», — паведаміў Ромін Мадзінаў.

Пры гэтым старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Віктар Шчэцька адзначыў, што Казахстан пацвярджае зацікаўленасць у беларускай сельскагаспадарчай тэхніцы. «Нам трэба ісці туды. Падчас наведвання Мінскага трактарнага завода з парламентарыямі з Казахстана мы будзем весці пра гэта размову. Казахстану таксама патрэбны камбайны, і неабходна працаваць у гэтым напрамку», — сказаў беларускі парламентарый.

Дарэчы, на думку Роміна Мадзінава, Беларусь і Казахстан павінны не канкурыраваць адно з адным, а шукаць агульныя падыходы, каб разам прадаваць прадукцыю за межы Мытнага саюза, нарошчваць свой тавараабарот: «Для гэтага дэпутаты павінны стварыць прававыя асновы і агучыць праблемы, каб урады дзвюх краін рухаліся далей».

Сёння тавараабарот паміж нашымі краінамі складае 1,2 млрд долараў. За 2014 год ён вырас на 21%. Казахстанскія калегі прагназуюць далейшы штогадовы прырост на ўзроўні 10%.

Парламенцкая дэлегацыя Казахстана знаходзіцца з візітам у Беларусі з 9 па 13 ліпеня. Парламентарыі наведаюць Мінскую агароднінную фабрыку, Мінскі трактарны завод і Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

kuletskі@zvіazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.