Вы тут

Знакі памяці


Навучэнцы каледжа сферы абслугоўвання з Баранавіч вырашылі аказваць дапамогу людзям старэйшага пакалення... у падтрыманні знешняй прывабнасці.

Аўтар маладзёжнага сацыяльнага праекта Святлана Бабій расказала, што напярэдадні яны правялі анкетаванне і абверглі міф, што людзям пасля 70 гадоў, акрамя харчавання, адзення і лекаў, нічога не патрэбна. «Бабулям і дзядулям важна выглядаць дагледжанымі», — заявіла дзяўчына. Таму студэнты-цырульнікі выказалі намер наведваць пажылых людзей, асабліва тых, хто не выходзіць з дому самастойна, і аказваць ім паслугі цырульні. Абслугоўванне кліентаў у рамках праекта «Знакі нашай памяці» будзе праводзіцца бясплатна.

Яна СВЕТАВА

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.