Вы тут

Яшчэ дзве смерці ад спайсу...


Ран­кам у па­коі ін­тэр­на­та па ву­лі­цы Ка­зін­ца ў Мін­ску бы­лі зной­дзе­ны це­лы двух ма­ла­дых лю­дзей (1995 і 1992 га­доў на­ра­джэн­ня), якія тут пра­жы­ва­лі. 19-га­до­вы хло­пец за­ўва­жыў, што двое яго су­се­дзяў па па­коі — ра­бо­чыя вы­твор­чых прад­пры­ем­стваў го­ра­да — не па­да­юць пры­кмет жыц­ця. Пры­быў­шыя мед­ра­бот­ні­кі кан­стата­ва­лі смерць...

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма, бы­ло ўста­ноў­ле­на, што на­пя­рэ­дад­ні ўве­ча­ры хлоп­цы праз ін­тэр­нэт на­бы­лі ку­рыль­ную су­месь. За­браў­шы яе з тай­ні­ка ў Пер­ша­май­скім ра­ё­не ста­лі­цы, пры­вез­лі спайс у ін­тэр­нат, дзе і спа­жы­лі. На пра­ця­гу су­так ста­ліч­ныя пра­ва­ахоў­ні­кі ўста­на­ві­лі двух ма­ла­дых лю­дзей, якія ме­лі да­чы­нен­не да ар­га­ні­за­цыі і дзей­нас­ці ін­тэр­нэт-кра­мы, праз якую і бы­ла на­бы­та ку­рыль­ная су­месь хлоп­ца­мі. Адзін з фі­гу­ран­таў пра­жы­ваў у Свет­ла­гор­ску, ад­куль вёў­ся ін­тэр­нэт-ган­даль мік­са­мі. Яго ка­ле­га зна­хо­дзіў­ся ў ста­лі­цы і не­па­срэд­на зай­маў­ся рэа­лі­за­цы­яй, ро­бя­чы за­клад­ку ў тай­ні­кі. Апе­ра­цыю па за­тры­ман­ні ў Свет­ла­гор­ску і Мін­ску пра­вя­лі прак­тыч­на ад­на­ча­со­ва. У мін­ча­ні­на бы­лі зной­дзе­ны пяць пя­ці­гра­мо­вых па­ке­ці­каў ку­рыль­ных су­ме­сяў. Ужо пад­час пер­ша­га до­пы­ту ма­ла­ды ча­ла­век пры­знаў сваё да­чы­нен­не да рэа­лі­за­цыі псі­ха­тро­паў.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.