Вы тут

Навагрудку — 970!


А ў на­ступ­ным го­дзе На­ва­град­ку — 1010?..

Слаў­ны го­рад На­ва­гру­дак у вы­хад­ныя ад­свят­ка­ваў 970-год­дзе з ча­су пер­ша­га ле­та­піс­на­га ўпа­мі­нан­ня. У гэ­тыя дні па ву­лі­цах мож­на бы­ло па­ка­тац­ца ў пры­го­жай брыч­цы з лё­ка­ем, уба­чыць ды­рэк­та­ра до­ма-му­зея Ада­ма Міц­ке­ві­ча Мі­ка­лая Гай­бу ў ро­лі са­мо­га паэ­та... А яшчэ па­гар­таць но­вую грун­тоў­ную кні­гу, пры­све­ча­ную мі­нуў­шчы­не і су­час­нас­ці го­ра­да.

7-21

«Гіс­то­рыя На­ва­груд­ка — з глы­бінь вя­коў да на­шых дзён» — так на­зы­ва­ец­ца вы­дан­не, зроб­ле­нае су­пра­цоў­ні­ка­мі Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі НАН Бе­ла­ру­сі па іні­цы­я­ты­ве на­ва­груд­чан. Стар­шы­ня На­ва­груд­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Ана­толь Мар­ке­віч пра­ка­мен­та­ваў ра­шэн­не зра­біць та­кое вы­дан­не:

— Ідэя ства­рэн­ня гэ­тай кні­гі з'я­ві­ла­ся ў нас яшчэ ў снеж­ні 2012 го­да, ка­лі мы гу­та­ры­лі з на­шым зем­ля­ком Мі­ха­і­лам Кас­цю­ком (пра­фе­сар, док­тар гіс­та­рыч­ных на­вук, га­на­ро­вы гра­ма­дзя­нін На­ва­груд­ка. — Аўт.). Та­ды мы ўпер­шы­ню аб­мер­ка­ва­лі гэ­тую тэ­му і зра­зу­ме­лі, што На­ва­гру­дак — асаб­лі­вае мес­ца на кар­це на­шай дзяр­жа­вы, вар­ты доб­рай кні­гі. Ме­на­ві­та тут цес­на спа­лу­ча­ец­ца су­час­насць і мі­нуў­шчы­на. Хо­дзя­чы па гэ­тай зям­лі, мы на кож­ным кро­ку ўзгад­ва­ем пра яе ба­га­тую гіс­то­рыю. Наш го­рад мае вя­лі­кае зна­чэн­не ў маш­та­бах усёй кра­і­ны, бо ме­на­ві­та ад­сюль па­хо­дзіць на­ша дзяр­жаў­насць — гэ­та пер­шая ста­лі­ца Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га. Мы ўслаў­ля­ем тыя ім­ёны, дзя­ку­ю­чы якім На­ва­груд­чы­ну ве­да­юць да­лё­ка за яе ме­жа­мі. Яў­хім Храп­то­віч — апош­ні канц­лер Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га і пер­шы мі­ністр за­меж­ных спраў Рэ­чы Па­спа­лі­тай — ура­джэ­нец вёс­кі Шчор­сы На­ва­груд­ска­га ра­ё­на. Цу­доў­ныя паэ­ты Адам Міц­ке­віч, Ян Ча­чот у сва­іх вер­шах услаў­ля­юць на­шу зям­лю. Мас­так Язэп Драз­до­віч так­са­ма вы­яў­ляў яе на сва­іх па­лот­нах. Мы зра­зу­ме­лі, што па драб­ні­цах, з не­вя­лі­кіх цаг­лі­нак, трэ­ба склас­ці ўсё ў адзі­нае цэ­лае. Каб пас­ля, раз­гар­нуў­шы кні­гу, мож­на бы­ло ўба­чыць най­ці­ка­вей­шую гіс­то­рыю на­шай На­ва­груд­чы­ны.

Мож­на з упэў­не­нас­цю ска­заць, што кні­га атры­ма­ла­ся. Яе аў­та­ры, су­пра­цоў­ні­кі Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі НАН Бе­ла­ру­сі на ча­ле з ды­рэк­та­рам Вя­ча­сла­вам Да­ні­ло­ві­чам, ад­зна­чы­лі, што ме­лі да­стат­ко­вую пра­сто­ру для на­ву­ко­вай твор­час­ці. Ня­гле­дзя­чы на тое, што вы­пуск вы­дан­ня быў пры­мер­ка­ва­ны да юбі­лею, пра бу­ду­чую пра­цу бы­ло па­ве­дам­ле­на за­га­дзя, та­му гіс­то­ры­кі ме­лі пры­бліз­на год на на­пі­сан­не ар­ты­ку­лаў.

Па­лі­гра­фіч­ная якасць вы­дан­ня так­са­ма ака­за­ла­ся на вель­мі вы­со­кім уз­роў­ні. Кні­гу пры­ем­на не толь­кі чы­таць, але і прос­та гар­таць глян­ца­выя ста­рон­кі, раз­гляд­ваць шмат­лі­кія ка­ля­ро­выя ма­люн­кі (пе­ра­важ­на ар­хіў­ныя), зме­шча­ныя ў ёй. У вы­ні­ку атры­маў­ся той рэд­кі вы­па­дак, ка­лі ўнут­ра­ны змест прад­ме­та ад­па­вя­дае яго знеш­ня­му вы­гля­ду.

Кні­га змя­шчае амаль 600 ста­ро­нак, на­пі­са­на па­ра­лель­на на дзвюх мо­вах — рус­кай і бе­ла­рус­кай. Яе на­клад — кры­ху больш за 1000 эк­зэмп­ля­раў — мож­на быць упэў­не­ны­мі, з хут­ка­сцю ра­зы­дзец­ца. Бо гэ­тая кні­га, па-пер­шае, пры­све­ча­на пер­шай ста­лі­цы Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га, па-дру­гое, на­пі­са­на ка­лек­ты­вам пра­фе­сій­ных гіс­то­ры­каў, па-трэ­цяе, вы­да­дзе­на з вы­дат­най па­лі­гра­фіч­най якас­цю. Та­му яна, без су­мнен­ня, ста­не вы­дат­ным па­да­рун­кам лю­бо­му бе­ла­ру­су, ча­ла­ве­ку, які за­хап­ля­ец­ца гіс­то­ры­яй.

Ха­ця і ту­рыс­ты, на­шы су­се­дзі з Поль­шчы і Літ­вы на­пэў­на ж за­ці­ка­вяц­ца вы­дан­нем, у якім мы на­рэш­це змаг­лі на­ву­ко­ва аб­грун­та­ваць і доб­ра па­даць пэў­ную част­ку на­шай су­поль­най гіс­то­рыі.

Па­куль што, ве­ра­год­на, кні­га бу­дзе пра­да­вац­ца толь­кі ў На­ва­груд­ку — у кніж­ным са­ло­не ў кра­ме «Дзі­ця­чы свет».

Ся­род аў­та­раў гэ­та­га вы­дан­ня — су­пра­цоў­ні­кі Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі Вя­ча­слаў Да­ні­ло­віч, Мі­ха­іл Кас­цюк, Ва­дзім Ла­кі­за, Анд­рэй Мя­цель­скі, Ва­лян­ці­на Яноў­ская, Ва­лян­цін Ма­зец, Ксе­нія Ра­зу­ва­на­ва, Дзміт­рый Кры­ва­шэй, а так­са­ма стар­шы вы­клад­чык Ака­дэ­міі МУС Анд­рэй Ра­да­ман, вя­ду­чы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Цэнт­ра да­сле­да­ван­няў бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры Вя­ча­слаў Ча­мя­рыц­кі, ды­рэк­тар до­ма-му­зея Ада­ма Міц­ке­ві­ча Мі­ка­лай Гай­ба і ін­шыя. На­ву­коў­ца­мі на­пі­са­ны ар­ты­ку­лы пра аб­са­лют­на ўсе пе­ры­я­ды раз­віц­ця На­ва­груд­чы­ны: ад пер­ша­быт­ных ча­соў да на­шых дзён. Ёсць і та­кія раз­дзе­лы, як «Гіс­то­рыя го­ра­да ў асо­бах», «Іх ім­ёна­мі на­зва­ны ву­лі­цы»...

На кан­фе­рэн­цыі, пры­све­ча­най прэ­зен­та­цыі вы­дан­ня, гу­ча­лі роз­ныя слуш­ныя ідэі. На­прык­лад, Ва­лян­цін Ма­зец унёс пра­па­но­ву змя­ніць су­час­ную наз­ву го­ра­да (На­ва­гру­дак) на гіс­та­рыч­на больш пра­віль­ную (На­ва­гра­дак) — і гэ­тая пра­па­но­ва боль­шас­цю бы­ла пад­тры­ма­на. Кан­ды­дат гіс­та­рыч­ных на­вук Анд­рэй Мя­цель­скі ўво­гу­ле ад­зна­чыў, што і ў на­ступ­ным го­дзе бу­дзе на­го­да для свят­ка­ван­ня юбі­лею На­ва­груд­ка:

— Мы свят­ку­ем сён­ня
970-год­дзе На­ва­груд­ка. Але я ўсё-та­кі лі­чу, што го­рад кры­ху ста­рэй­шы. Ёсць ад­на кры­ні­ца, якая даў­но вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца гіс­то­ры­ка­мі царк­вы, — гэ­та гра­ма­та аб за­сна­ван­ні Ту­раў­скай епар­хіі, да­ту­ец­ца 1005 го­дам. У ёй пе­ра­ліч­ва­юц­ца га­ра­ды і па­гос­ты, якія пе­ра­хо­дзяць Ту­раў­скай епар­хіі. Ся­род іх ёсць Ноў­га­рад — без­умоў­на, гэ­та не Ноў­га­рад вя­лі­кі, а наш су­час­ны На­ва­гру­дак. Гіс­то­ры­ка­мі і кры­ні­ца­ве­да­мі пра­ве­дзе­ны ана­ліз гра­ма­ты: яны пры­зна­лі, што яна кры­ху паз­ней­шая (XІV cтагоддзе), але, без­умоў­на, ство­ра­на на пад­ста­ве тых гіс­та­рыч­ных кры­ніц, якія бы­лі ў Ту­раў­скай епар­хіі, та­му мо­жа быць шы­ро­ка вы­ка­ры­ста­на. Аба­пі­ра­ю­чы­ся на гэ­ту гра­ма­ту, у 2005 го­дзе Ваў­ка­выск ад­свят­ка­ваў сваё 1000-год­дзе... Та­му ў на­ступ­ным го­дзе, каб не па­спя­ша­лі­ся, у На­ва­груд­ку маг­лі б ад­гу­ляць 1010-год­дзе — ці то жар­там, ці ўсур'­ёз га­во­рыць на­ву­ко­вец.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

На­ва­груд­скі ра­ён.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.