Вы тут

5 кніг для чытання разам з дзецьмі


Ва­лян­ці­на Ве­рам'­ё­ва, на­стаў­ні­ца бе­ла­рус­кай мо­вы
і лі­та­ра­ту­ры, г.По­лацк:

1. «Біб­лія для дзя­цей». Гэ­та збор­нік ма­лень­кіх па­ву­чаль­ных гіс­то­рый, адап­та­ва­ных для дзі­ця­ча­га ўспры­ман­ня. З яе да­па­мо­гай мож­на за­клас­ці ду­хоў­ныя асно­вы, якія не­аб­ход­на фар­мі­ра­ваць у дзет­ках да 5-га­до­ва­га ўзрос­ту.

2. Каз­кі. Уся­кія — і рус­кія, і бе­ла­рус­кія, і на­ро­даў све­ту, і аў­тар­скія. Яны ў да­ступ­най фор­ме рас­па­вя­да­юць, як да­бры­ня, спра­вяд­лі­васць, пра­ца­ві­тасць пе­ра­ма­га­юць скла­да­ныя жыц­цё­выя аб­ста­ві­ны. Ка­лі га­ва­рыць пра бе­ла­рус­кія на­род­ныя каз­кі, ёсць цу­доў­ны збор­нік «З ро­гу ўся­го мно­га». У ім, апроч ка­зак, зме­шча­ны і па­цеш­кі, і за­гад­кі.

3. Кні­гі Эду­ар­да Ус­пен­ска­га — на ўлас­ны вы­бар: вер­шы, каз­кі, апо­вес­ці. У ма­ім дзя­цін­стве лю­бі­мых кніг гэ­та­га аў­та­ра бы­ло вель­мі шмат. Па­чаць зна­ём­ства мож­на з лю­бі­мых не­каль­кі­мі па­ка­лен­ня­мі гіс­то­рый пра Ча­бу­раш­ку і кра­ка­дзі­ла Ге­ну ці пра дзядзь­ку Фё­да­ра і яго сяб­роў.

4. Ула­дзі­мір Маз­го, «За­гад­ка­вая аз­бу­ка». Кні­га для ма­лод­ша­га школь­на­га ўзрос­ту, якая да­зва­ляе вы­ву­чыць бе­ла­рус­кі ал­фа­віт і зра­біць гэ­та ці­ка­вым, а не пры­му­со­вым за­ня­ткам, што сён­ня да­во­лі ак­ту­аль­на.

5. Для чы­тан­ня і аб­мер­ка­ван­ня з пад­лет­ка­мі па­раю кні­гу Яў­ге­на Хва­лея «Прын­цэ­са ту­соў­кі». Гэ­та кні­га на­са­мрэч «чап­ляе» і яшчэ доў­га не ад­пус­кае, бо яна пра су­час­ных пад­лет­каў і су­час­ную страш­ную праб­ле­му — нар­ка­ма­нію. Мы по­тым аб­мяр­коў­ва­ем яе на за­ня­тках, і з го­да ў год дзе­ці ад­на­знач­на ада­бра­юць та­кое «па­за­клас­нае чы­тан­не», якое мо­жа шмат ча­му на­ву­чыць і да­па­ма­гае па­збег­чы пэў­ных па­мы­лак. А для ста­рэй­шых пад­лет­каў, на маю дум­ку, больш па­ды­дуць кні­гі так­са­ма су­час­ных бе­ла­рус­кіх аў­та­раў Люд­мі­лы Руб­леў­скай і Ра­і­сы Ба­ра­ві­ко­вай. У іх ёсць што пра­чы­таць і пра пры­го­ды, і пра ка­хан­не, і пра ўза­е­ма­ад­но­сі­ны з сяб­ра­мі...

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.